Вы тут

Дырэкцыя Еўрагульняў падрыхтавала 3 тыс. білетаў для інвалідаў


Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года падрыхтавала тры тысячы білетаў для людзей з дадатковымі патрэбамі. Іх кошт будзе складаць 10 працэнтаў ад намінальнага кошту білета.


Арганізатары прадугледзелі некалькі катэгорый месцаў для фізічна аслабленых асоб: для людзей у інвалідных калясках і тых, хто іх суправаджае (месцы будуць знаходзіцца максімальна блізка да праходаў), для інвалідаў па зроку (месцы будуць размяшчацца максімальна блізка да поля) і для людзей з праблемамі з апорна-рухальным апаратам. Каб набыць білет адной з гэтых груп, трэба падаць заяўку на сайт афіцыйнага білетнага аператара Гульняў (tісkеtрrо.bу), у якой неабходна ўказаць кантактныя даныя і назваць мерапрыемства, якое хоча наведаць чалавек з дадатковымі патрэбамі. На працягу 48 гадзін арганізатары звяжуцца з заяўнікам, пацвердзяць браніраванне і прызначаць час для таго, каб чалавек прыбыў у любую зручную касу па білет. Пры сабе неабходна мець арыгінал пашпарта і пасведчанне аб інваліднасці. У фондзе адзначаюць, што такая шматступеньчатая падача заяўкі прадугледжана, каб пазбегнуць спекуляцый.

"Чалавек з інваліднасцю з любога месца свету зможа далучыцца да гэтай унікальнай падзеі, Еўрапейскія гульні — гэта гульні для кожнага, — адзначае вядучы спецыяліст аддзела па рабоце са спонсарамі і білетнай праграмай упраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонду "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Алена Сацюк. — Мы, са свайго боку, будзем рабіць усё, каб людзі з дадатковымі патрэбамі маглі наведаць спаборніцтвы. Дырэкцыя пераняла найлепшы міжнародны вопыт для арганізацыі Гульняў для людзей з дадатковымі патрэбамі, да таго ж мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з сацыяльнымі арганізацыямі Беларусі, каб забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы".

Спартыўныя аб'екты, на якіх пройдуць Гульні, прайшлі і працягваюць праходзіць рэарганізацыю, каб забяспечыць безбар'ернае асяроддзе, на ўсіх іх прадугледжаны парковачныя месцы для інвалідаў.

Галоўнымі памочнікамі для людзей з аслабленымі фізічнымі магчымасцямі стануць валанцёры, дарэчы, яны праходзяць спецыяльнае навучанне ў адпаведных арганізацыях.

"Мы прыемна здзіўлены, што дырэкцыя Гульняў аддае столькі ўвагі інклюзіўнасці, — расказвае дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. — Людзі, якія маюць дадатковыя патрэбы, шукаюць падтрымку ў першую чаргу менавіта ў валанцёраў, таму іх навучанне будзе складацца перш за ўсё з жывых зносін з людзьмі розных груп інваліднасці. Таксама мы падрыхтавалі друкаваныя матэрыялы, якія павінны спрасціць іх узаемадзеянне".

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.