Вы тут

Пуцін падпісаў закон аб штрафах за непавагу да ўлады


Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які ўводзіць пакаранне за непавагу да ўлады ў інтэрнэце. Дакумент апублікаваны на партале прававой інфармацыі.


У ім пазначана, што ў выпадку выяўлення ў Сетцы публікацый, якія ў непрыстойнай форме абражаюць чалавечую годнасць, грамадства, дзяржаву або дзяржаўныя сімвалы праваахоўныя органы павінны звярнуцца ў Раскамнагляд, які ў сваю чаргу абавязаны заблакаваць старонку з незаконным паведамленнем. Аднак федэральнае ведамства павінна за суткі паведаміць аб блакаванні, даўшы магчымасць выдаліць паведамленне самастойна.

Законапраект прадугледжвае адміністрацыйнае пакаранне і штраф да 300 тыс. рас. рублёў (больш за 4500 даляраў).

Савет Федэрацыі адобрыў законапраект 13 сакавіка, Дзярждума - 7 сакавіка. Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ палічыў дакумент супярэчным Канстытуцыі, якая гарантуе кожнаму свабоду думкі і слова, і прасіў спачатку сенатараў, а затым і Пуціна не прымаць законапраект.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».