Вы тут

Лукашэнка зацвердзіў Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі "Аб Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці. Вынікі яе рэалізацыі павінны адлюстроўвацца ў штогадовым дакладзе Прэзідэнту Беларусі аб стане нацыянальнай бяспекі і мерах па яе ўмацаванні.

У канцэпцыі ўлічаны ўсе заўвагі і прапановы членаў Савета бяспекі, якія паступілі ў ходзе разгляду праекта канцэпцыі на пасяджэнні 12 сакавіка 2019 года. У прыватнасці, асабліва ўказана на пераемнасць канцэпцыі адносна асноўнай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, узмоцнены палажэнні аб падрыхтоўцы кадраў у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, выкарыстанні сусветных рэйтынгаў для ацэнкі яе стану, абароне камерцыйнай, прафесійнай, банкаўскай тайнаў. Канкрэтызавана, што рэагаванне на рызыкі і выклікі ў інфармацыйнай сферы ажыццяўляецца ўсімі без выключэння дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў адпаведнасці са сферай іх дзейнасці, максімальна поўна і аператыўна.

Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі — гэта сістэма афіцыйных поглядаў на сутнасць і змест забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў інфармацыйнай сферы, у якой вызначаюцца стратэгічныя задачы і прыярытэты ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.

Канцэпцыя зыходзіць з геапалітычных інтарэсаў Беларусі, яе месца і ролі ў сучасным свеце, грунтуецца на пагадненнях аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржаў — удзельніц СНД, дзяржаў — членаў АДКБ, двухбаковых пагадненнях і іншых абавязацельствах Беларусі ў галіне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, улічвае асноўныя палажэнні актаў міжнародных арганізацый, у тым ліку рэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН, рэкамендацый АБСЕ.

Дакумент забяспечвае комплексны падыход да праблемы інфармацыйнай бяспекі, стварае метадалагічную аснову для ўдасканалення дзейнасці па яе ўмацаванні, служыць падставай для фарміравання дзяржаўнай палітыкі, выпрацоўкі мер па ўдасканаленні сістэмы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, канструктыўнага ўзаемадзеяння, кансалідацыі намаганняў і павышэння эфектыўнасці абароны нацыянальных інтарэсаў у інфармацыйнай сферы, спрыяе мэтанакіраванай інтэграцыі Беларусі ў сістэмы забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі на аснове нацыянальных прыярытэтаў.

У канцэпцыі адлюстраваны сучасныя выклікі і пагрозы, якія фарміруюцца ў інфармацыйнай сферы і ўяўляюць небяспеку для канстытуцыйных асноў і жыццядзейнасці дзяржаў — маніпуляванне масавай свядомасцю, дыскрэдытацыя ідэалаў і каштоўнасцяў, размыванне нацыянальнага суверэнітэту, няўстойлівасць інфармацыйнай інфраструктуры і іншыя.

Па сваёй сутнасці канцэпцыя ўяўляе сабой сучасны палітычны акт, нацэлены на ўсёабдымнае развіццё Беларусі як суверэннай, дэмакратычнай, сацыяльнай дзяржавы. Асабліва падкрэсліваецца, што бяспека інфармацыйнай сферы забяспечваецца ў першую чаргу менавіта праз яе развіццё. Змест дакумента прызначаны ўвазе дзяржаўных органаў, грамадскасці, грамадзян, саюзнікаў і партнёраў Беларусі, іншых суб'ектаў міжнародных адносін.

Асабліва важна, што Беларусь пазіцыянуецца як міралюбная дзяржава, якая разлічвае на цывілізаванае рашэнне ўсіх пытанняў глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, няўхільнае і эфектыўнае развіццё чалавечага патэнцыялу. Канцэпцыя арыентавана на ўцягванне ў забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі ўсіх дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадзянскай супольнасці, бізнесу, прадстаўнікоў навуковай, адукацыйнай і культурнай супольнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.