Вы тут

Віцяблянку будуць судзіць за помсту былому працадаўцу


Пракуратура Віцебскай вобласці вывучыла і накіравала ў суд Першамайскага раёну Віцебску крымінальную справу па абвінавачванні 26-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра ў несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі, яе мадыфікацыі і камп'ютарным сабатажы, паведамляецца на сайце пракуратуры.


Па паведамленні абласнога УСК, абвінавачаная зайшла 2 лістапада 2017 года на старонку ўліковага запісу ва «Укантакце» сваёй мінулай працы. Для гэтага яна ўвяла заведама вядомыя ёй лагін і пароль і не менш як чатыры разы ажыццявіла несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі.

Пасля гэтага фігурантка, дзейнічаючы з помсты да дырэктара камерцыйнага прадпрыемства, размясціла для агульнадаступнага агляду на старонцы ўліковага запісу не менш за шэсць відэаролікаў непрыстойнага зместу, не звязаных з працай ТАА і падрываючых яго імідж і дзелавую рэпутацыю. Змяніла налады прыватнасці ўліковага запісу, што прывяло да немагчымасці для патэнцыйных кліентаў аглядаць прапанаваную арганізацыяй прадукцыю, а для прадпрыемства - атрымліваць ад кліентаў паведамленні.

Яна ж ад імя законнага карыстальніка ТАА выдаліла з яго старонкі не менш за 20 фотаальбомаў, якія ўтрымоўвалі больш за 3000 фотавыяў прапанаванай прадукцыі з яе характарыстыкамі, больш за 200 карыстальнікаў з раздзелу «Сябры», тэксты электроннай перапіскі з кліентамі, чым знішчыла камп'ютарную інфармацыю камерцыйнай арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.