Вы тут

"Паляванне і рыбалоўства. Вясна – 2019" адкрыецца 21 сакавіка


Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш “Паляванне і рыбалоўства. Вясна – 2019” пройдзе з 21 па 24 сакавіка ў Футбольным манежы (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 20/2). У ёй прымуць удзел прадстаўнікі розных арганізацый, у тым ліку - сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі.


На працягу некалькіх дзён дзяржаўныя лесагаспадарчыя ўстановы прэзентуюць свае турыстычныя магчымасці. У прыватнасці, будзе арганізавана маштабная рэклама ўсіх відаў паслуг (паляўнічы і экалагічны турызм, вальернае паляванне, паслугі паляўнічых комплексаў і інш.), якія прапануюць лесапаляўнічыя гаспадаркі Мінлясгаса, прэзентавана дзейнасць інфармацыйна-турыстычнага цэнтра УП “Белдзяржпаляванне”.

Таксама наведвальнікі выставы змогуць набыць неабходны рыштунак для палявання і рыбалкі, пагутарыць з профільнымі спецыялістамі.

Арганізатары спецыялізаванай выставы падрыхтавалі для гасцей форуму і забаўляльную праграму. Так, у рамках правядзення мерапрыемства адбудзецца конкурс вабільшчыкаў высакароднага аленя, выстава паляўнічых трафеяў.

Не менш насычанай абяцае стаць і дзелавая праграма выставы. У дзень яе адкрыцця, 21 сакавіка, па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі адбудзецца круглы стол на тэму “Вяснавое паляванне і яго рэгуляванне” (пачатак - у 15.30). Чакаецца, што ўдзел у ім возьмуць прадстаўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

22 сакавіка Міністэрства лясной гаспадаркі сумесна з зацікаўленымі правядзе наступныя семінары:

  • 11.00 - 12.00: “Перспектывы вальернага развядзення жывёл сямейства аленевых” (а таксама тэарэтычныя заняткі па правілах ацэнкі паляўнічых трафеяў);
  • 13.00 - 14.30: навучальны семінар па парадку і тэхналогіі вымання бабра, яго першаснай перапрацоўцы (кансервацыі) і здачы шкур нарыхтоўчым (перапрацоўчым) арганізацыям;
  • 16.00 - 17.00: “Планаванне вымання паляўнічых жывёл нармаваных відаў”.

Як дадалі ў прэс-службе Мінлясгаса, у рамках выставы будзе таксама арганізаваны продаж саджанцаў і розных дароў лесу: бярозавіку, мёду, лазневых венікаў і інш. Госці выставы змогуць набыць прадукцыю па зніжаных цэнах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.