Вы тут

Жанчына ў ЗША падала ў суд на могілкі з-за магілы, якая яе засмактала


Жыхарка выспы Лонг-Айлэнд, штат Нью-Ёрк, падала ў суд на мясцовыя могілкі за тое, што правалілася ў магілу бацькоў. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на выданне New York Post.


Джаан Кален (Joanne Cullen) сцвярджае, што падчас наведвання магілы бацькоў 19 снежня 2016 года яна атрымала "траўміруючы досвед".

Згодна з матэрыяламі справы, амерыканка нахілілася, каб паправіць стужку на пахавальным вянку, калі зямля пад яе нагамі прасела. Кален звалілася і разбіла галаву аб надмагільны камень. Ад спалоху і нечаканасці жанчына адскочыла назад і правалілася ў яму. Ёй даводзілася трымацца за надмагілле, каб не зваліцца яшчэ глыбей. Кален клікала на дапамогу, але ніхто не пачуў яе крыку - на могілках не было наведвальнікаў.

«Быць зацягнутым у магілу бацькоў падчас наведвання могілак халодным снежаньскім днём на адвячорку... Гэта вельмі палохала і траўматычна», - заявіў адвакат жанчыны Джозэф Перыні (Joseph Perrini). Ён дадаў, што разлічвае на кампенсацыю ў 5 мільёнаў долараў для 64-гадовай падабароннай.

Сама Кален запэўнівае, што ўвесь час пакутуе ад начных кашмараў і пасля таго, што здарылася, не наведвала магілу бацькоў і не плануе гэта рабіць.

Адвакат лічыць, што далакопы, якія закопвалі суседнюю магілу, пакінулі пад зямлёй паражніну. Менавіта ў яе і правалілася Кален. "Гэта жахліва, і такое не павінна здарацца ні з кім. Мы хочам пераканацца, што кіраўніцтва могілак і яго работнікі зрабілі высновы з сітуацыі. Мы хочам упэўніцца, што больш ніхто не пацерпіць", - падсумаваў Перыні.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.