Вы тут

Загадчыца ламбарда ў Мінску за месяц абакрала кантору на 4 тыс. рублёў


Загадчыца аднаго з мінскіх ламбардаў за месяц прысвоіла 4 тыс. казённых рублёў, падрабляючы дакументы. Падман ўскрылі падначаленыя, паведамляюць «Мінск-Навіны».


Загадчыца ламбарда ў першы раз ўзяла з касы арганізацыі 600 рублёў і, каб схаваць крадзеж, прыдумала схему падману: падраблялі дамовы мікразайму на нібы здадзеныя каштоўнасці, падпісвала дакументы за сябе і за неіснуючых кліентаў і перадавала іх у бухгалтэрыю. Такім спосабам яна за месяц прысвоіла больш за 4 тыс. рублёў.

Падман выявіўся, калі зменшчыца 26-гадовай загадчыцы вырашыла паглядзець на залаты злітак, якога ў сейфе, вядома ж, не аказалася. Праведзеная падначаленымі аферысткі інвентарызацыя выявіла махлярскую схему.

Падазраванай было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 211 (прысваенне), ч. 2 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены паўторна), ч. 1 арт. 427 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яна прызнала сваю віну і кампенсавала нанесеную шкоду. Справа будзе перададзена ў суд.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.