Вы тут

Ваенныя фатографы правялі майстар-класы


Час мае сваю памяць – гісторыю. І толькі фатаграфія робіць гісторыю нагляднай. Таму наш свет ніколі не забудзе пра трагедыі, пра той страшны ваенны час, які знішчыў мільёны людзей, пашкодзіў вялікія каштоўнасці, створаныя чалавекам...


У гэтым годзе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь праводзіць фотаконкурс «Беларусь памятае ...», які прысвечаны 75 годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У яго межах у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі беларускага ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр» правялі майстар-класы па рэпартажнай і пастановачнай здымцы, а так жа майстар-клас па працы з фотаздымкамі  ў рэдактары Adobe Photoshoр.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, навучэнцы мінскіх школ і гімназій,  прадстаўнікі БРСМ, БСА, а таксама фотакарэспандэнты выдавецкіх дамоў «Звязда» і «СБ. Беларусь сегодня».

Майстар-класы выклікалі цікавасць у маленькіх фотарэпарцёраў. Спадзяемся, што гэтыя невялікія навыкі дапамогуць дзецям у далейшым. Хто ведае, хто з іх у будучыні створыць сваю фотагісторыю?..

Ганна Занкавіч

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».