Вы тут

Тры нагоды ўключыць тэлевізар


Дата

У наступны панядзелак, 18 сакавіка, споўніцца 60 гадоў класіку сучаснага кінематографа — французскаму рэжысёру Люку Бесону. Адна з лепшых яго работ, знятая ў 1994-м крымінальная драма «Леон», што адкрыла для вялікай аўдыторыі імя актрысы Наталі Портман і зрабіла з Жана Рэно ўнікальнага героя — кілера, які любіць малако і не бярэ заказаў на жанчын і дзяцей, дагэтуль уваходзіць у 50 найлепшых кінастужак свету.

А вось тэлеканал «Камедыя» прапануе адзначыць юбілей рэжысёра 19 сакавіка — праглядам фільма «Пяты элемент».

Класіка

Сацыякультурны канал «Беларусь 3» працягвае рыхтаваць тэлеверсіі канцэртаў класічнай музыкі. Так, днямі адбыўся запіс музычнай праграмы Stаbаt Mаtеr — вядомы сярэднявечны рэлігійны твор, які існуе ў свеце ў больш як 200 варыяцыях (яго тэкст у свой час паклалі на мову музыкі Антоніа Вівальдзі, Франц Шуберт, Іозеф Гайдн, Джузепэ Вердзі і іншыя), прагучаў у музычным афармленні французскага піяніста і кампазітара Франсіса Пуленка ў выкананні акадэмічнага хору і сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. У якасці дырыжора быў спецыяльна запрошаны з Германіі Вільгельм Кайтэль.

Хіт-парад

Чым вы звычайна снедаеце? Карыснай аўсянкай ці шкоднай кавай і булачкай? Тэлеканал АНТ прапануе свой варыянт: «Хіт на сняданак». Гэта ранішняя забаўляльна-музычная праграма выходзіць кожную суботу і спалучае ў сабе гумар і свежыя хіты беларускіх выканаўцаў. Пакуль жа ў меню музычнай кавярні — па пяць песень за адзін прысест, прычым чатыры ў выглядзе кліпаў, а адна — жыўцом у студыі. Гасцям прапануюць каву і каверзныя пытанні вядучыя — Люцыя Герашчанка, Арцеміс Ахпаш і «музычны шэф-повар» Максім Сокал.

За ўпадабаныя песні падчас кожнага эфіру можна галасаваць — і гэта бясплатна, а па выніках рэйтынгаў, якія публікуе сайт тэлеканала, найлепшыя выканаўцы змогуць трапіць у склад удзельнікаў гала-канцэрта «Песня года Беларусі», які традыцыйна праходзіць у Мінску ў канцы года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».