Вы тут

Стваральнікі «Плюс-мінус. Надвор'е на тыдзень» чакаюць высокіх рэйтынгаў


Здавалася б, што можа быць больш банальным — і разам з тым больш запатрабаваным, — чым прагноз надвор'я на тэлебачанні? Большасць гледачоў перакананая, што вядуць прагноз надвор'я самыя прыгожыя дзяўчаты, таму рэйтынгі ў яго заўжды даволі высокія. Стваральнікі новай праграмы «Плюс-мінус. Надвор'е на тыдзень», што выходзіць на тэлеканале «РТР-Беларусь» кожную суботу, разлічваюць, што іх праект не стане выключэннем.


За 13 хвілін вядучая Ірына Смольская паспявае не толькі расказаць метэанавіны, удакладніць у сіноптыкаў прагноз па Беларусі і зверыць прыкметы народнага календара з рэальнасцю, але і даць карысныя парады, напрыклад аўтааматарам або людзям, схільным да прастуды, прапанаваць увазе гледачоў дайджэст адметных кліматычных здарэнняў на планеце і падборку забаўных сюжэтаў, звязаных з вядучымі прагнозу надвор'я.

«Апошнія некалькі гадоў я больш працавала ў інфармацыйным жанры, а цяпер мне вельмі падабаецца спрабаваць сябе ў новым амплуа, якое мне бліжэйшае па настроі, — расказала «Звяздзе» Ірына Смольская. — Дый сам фармат праграмы вельмі зручны: 13 хвілін — не многа і не мала, паспяваеш расказаць усё самае цікавае пра клімат і не стаміць гледача». Калі ж надвор'е зусім не радуе, вядучая раіць знаходзіць плюсы ў іншых рэчах: «Я і сама не люблю дождж і холад і вельмі чакаю прыходу сапраўднай вясны, цёплых сонечных дзён, бо нам, на жаль, у Беларусі ўсё ж не хапае сонца. Але ў любых кліматычных умовах важна захоўваць пазітыў унутры — хадзіць у басейн, строіць планы на лета, сустракацца з сябрамі, займацца любімымі справамі... А прагноз надвор'я, дзякуючы шчыльнаму супрацоўніцтву з Белгідраметам, мы вам прапануем самы свежы і максімальна дакладны!»

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота перададзена тэлеканалам

Загаловак у газеце: Ва ўсім бачыць плюсы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?