Вы тут

Кейс-чэмпіянат “Business Case Student Competition 2019” пройдзе ў БДУ


Да ўдзелу ў ім запрашаюцца старшакурснікі і магістранты беларускіх ВНУ. Спаборніцтва пройдзе ў два туры ў камандным і індывідуальным заліках.


Канкурсантам будуць прапанаваныя актуальныя бізнес-задачы па вырашэнні канфлікту інтарэсаў ва ўмовах высокай канкурэнцыі і дакладных тэрмінаў здачы праекта. Заданні кейс-чэмпіянату разлічаны на базавыя веды па эканамічных дысцыплінах: “Макраэканоміка”, “Статыстыка”, “Фінансавая аптымізацыя”, “Карпаратыўныя фінансы”, “Макраэканамічны аналіз”, “Інвестыцыйны аналіз” і іншых.

На завочным этапе ўдзельнікам трэба будзе за два тыдні вырашыць прапанаваны кейс і падрыхтаваць прэзентацыйны матэрыял. Па выніках адборачнага тура вызначаць 10 найлепшых бізнес-рашэнняў, аўтары якіх 30 красавіка выступяць у фінале. Будучыя эканамісты публічна прадставяць свае работы. Пераможцаў узнагародзяць каштоўнымі падарункамі і правам прайсці стажыроўку ў адной з аўдытарскіх кампаній "вялікай чацвёркі”.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адкрыта па спасылцы https://ecogames.bsu.by/bcscreg/ і працягнецца да 30 сакавіка ўключна.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі эканамічнага факультэта БДУ сумесна са сталічнай аўдытарскай кампаніяй.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.