Вы тут

Мытныя працэдуры будуць спрошчаны


Плануецца, што для гасцей і ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў пры перасячэнні мяжы Рэспублікі Беларусь будуць арганізаваны асобныя каналы руху, пазначаныя інфармацыйнымі аншлагамі. Акрамя таго, з Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі і Дзяржаўным пагранічным камітэтам краіны Дырэкцыяй ІІ Еўрапейскіх гульняў была дасягнутая дамоўленасць аб перамяшчэнні асобных катэгорый тавараў, што перамяшчаюцца спартсменамі, у пэўных аўтадарожных пунктах мытнага афармлення. Названыя меры дазволяць ажыццявіць мытныя аперацыі ў дачыненні да тавараў, што перамяшчаюцца ў рамках Еўрапейскіх гульняў, у максімальна кароткія тэрміны, паведамляецца на афіцыйным сайце ІІ Еўрапейскіх гульняў.


«Для тлумачэння ўдзельнікам і гасцям Еўрапейскіх гульняў мытных правілаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, мытным упраўленнем Дырэкцыі падрыхтавана інструкцыя па мытных пытаннях і грузаперавозках, — расказала сайту начальнік мытнага ўпраўлення Дырэкцыі Марыя Сташэўская. — Гэта своеасаблівы даведнік, які змяшчае дэталёвую інфармацыю аб мытных працэдурах і правілах, якія ўжываюцца ў дачыненні да тавараў, што будуць перамяшчацца цераз мытную мяжу ў рамках правядзення Еўрапейскіх гульняў. Тэкст дакумента ўзгоднены з ДМК і размешчаны на афіцыйным сайце ІІ Еўрапейскіх гульняў на англійскай і рускай мовах». Марыя Сташэўская адзначыла, што падрыхтоўка такога дакумента з'яўляецца стандартнай працэдурай пры арганізацыі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў. Пры яго распрацоўцы быў вывучаны вопыт І Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014), Рыа-дэ-Жанэйра (2016), Пхёнчхане (2018) і іншых буйных мерапрыемстваў.

Таксама ў Дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў нагадалі, што летась кіраўніцтва мытных органаў Беларусі анансавала прыняцце шэрагу мер па садзейнічанні ў арганізацыі ІІ Еўрапейскіх гульняў. Гэта, напрыклад, мадэрнізацыя пунктаў пропуску цераз дзяржаўную мяжу і абнаўленне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, спрошчаны парадак мытнага дэкларавання пры часовым увозе транспартных сродкаў для асабістага карыстання і перамяшчэнні тавараў спартсменамі.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.