Вы тут

Крынічны дабрадзей


Вуліца Падгорная ў Докшыцах вядомая тым, што яна ідзе ўздоўж поймы Бярэзіны — менавіта тут пачынаецца славутая рака. А яшчэ і тым, што на вуліцы ўжо не адно стагоддзе прабіваецца іншая крыніца, на вадзе з якой яшчэ да вайны варылі знакаміты докшыцкі напой — піва гатунку экстра-класа. Пра гэта мне расказаў жыхар вуліцы — былы настаўнік фізікі і інфарматыкі васьмідзесяцігадовы Мікалай Ківа. Сорак гадоў Мікалай Сяргеевіч жыве каля гэтай крыніцы, даглядае яе, чысціць, рамантуе парэнчы і цэментуе прыступкі.


— Да крыніцы ходзіць не толькі ўся вуліца, прыязджаюць іншыя гараджане, таму месца павінна быць упарадкаваным, утульным, прыгожым, — кажа Мікалай Ківа і дадае, што некалі сын адвёз ваду ў сталіцу на аналіз і тым самым пацвердзіў, што яна ў крыніцы па-ранейшаму выключна чыстая.

Мікалай Сяргеевіч раіць піць гэтую ваду як мага часцей. Каб быць бадзёрым і не адчуваць сваіх гадоў, ён ужывае толькі гэты «эліксір здароўя». Але пенсіянеру хочацца, каб камунальныя службы горада нарэшце давялі справу па ўпарадкаванні тэрыторыі да канца, бо крынічны ставок пасля ачысткі стаў забалочвацца, вада ў ім не збіраецца, трэба над водаправодным люкам узвесці ахоўны навес — гэта будзе найлепшы падарунак помніку прыроды.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

На фота: крынічны дабрадзей Мікалай Ківа і яго добразычлівая суседка Валянціна Хілько

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.