Вы тут

Палярную чайку заўважылі ў Мінску


У мінулую суботу на сажалцы ў раёне Шабаноў у Мінску была адзначана палярная чайка — марская птушка, якая рэдка залятае ўглыб сушы.


Заўважыла новую для краіны птушку Ірына Самусенка — загадчыца лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах. У выхадныя яна рабіла ўлік чаек на сталічных вадаёмах, падчас якога сфатаграфавала сотні гэтых птушак. Пераглядаючы ўвечары здымкі, спецыяліст заўважыла буйную белую чайку. Эксперты па чайках Заходняй Палеарктыкі ўзгаднілі азначэнне віду і нават удакладнілі ўзрост птушкі. Палярнай чайцы каля двух гадоў.

Палярная чайка гняздуецца на скалах на паўночна-ўсходніх узбярэжжах Канады і ў Грэнландыі. Зімуюць птушкі на поўначы Атлантыкі, таксама на Паўночным моры. А вось на Балтыку залятаюць параўнальна рэдка.

Рэдактар сайта «Птушкі штодня», арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі заўважае, што палярная чайка ў Літве адзначалася толькі аднойчы, у 1954 годзе на марскім узбярэжжы, а ў Польшчы ўпершыню адзначаная ў 1974 годзе, з таго часу рэгістравалася 40 разоў, прычым амаль 70 % усіх сустрэч адбыліся на марскім узбярэжжы ці ў партах і пераважна ўзімку.

«Хутчэй за ўсё, птушка трапіла да нас разам з моцнымі заходнімі вятрамі, якія былі на мінулым тыдні, — кажа Ірына Самусенка. — Гэты залёт — яшчэ адно сведчанне кліматычных змен. Чайкі — цікавая і вельмі пластычная група птушак, якая ў апошнія дзесяцігоддзі значна эвалюцыянуе, адаптуецца да змен ва ўмовах жыцця».

Палярная чайка — выпадкова залётны від. Наступны раз птушка можа заляцець у нашу краіну праз год, а можа і праз 50 гадоў. Калі Беларуская арніта-фаўністычная камісія зацвердзіць гэтую рэгістрацыю палярнай чайкі, від стане 334-м у спісе птушак краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.