Вы тут

У сераду падмарозіць да мінус 9 градусаў


На гэтым тыдні ў нашай краіне чакаецца няўстойлівае надвор'е. У першай палове тыдня пад уплывам паветранай масы скандынаўскага паходжання ў начныя гадзіны будзе падмарожваць. А ў другой палове тыдня ўмовы надвор'я будуць у асноўным вызначаць атмасферныя франты, якія прынясуць ападкі і больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Пад канец тыдня тэмпературны фон пачне павышацца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, па поўначы краіны — з парывістым ветрам. Тэмпература паветра будзе ад нуля да плюс 5 градусаў. І ў сераду таксама пройдуць ападкі. Уначы ў асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег, а днём месцамі, пераважна па заходняй частцы краіны, чакаецца мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 2 — мінус 9 градусаў, удзень будзе ад нуля да 7 цяпла.

У чацвер атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, якія ўдзень па заходняй частцы краіны будуць суправаджацца парывістым ветрам. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Удзень будзе 2—8 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — плюс 9—10 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы мокры снег з дажджом. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — 3—9 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: І зноў мокры снег

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?