Вы тут

Сталічныя навіны


  • У 2018 годзе ў сталіцы з'явілася на свет 17,6 тысячы дзяцей, у тым ліку 235 двайнят і 5 трайнят. Такія звесткі прыводзяцца ў аглядзе Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска, паведамляе БелТА. На 100 дзяўчынак нарадзілася 105 хлопчыкаў. На долю першынцаў прыйшлося 44,6 працэнта ўсіх нараджэнняў, яшчэ 40,1 працэнта сталі другімі дзецьмі ў сям'і, больш за 15 працэнтаў нованароджаных — трэцімі і больш дзецьмі ў сям'і. На нараджэнне першынца маці цяпер адважваюцца ўсё ў больш познім узросце: гэты паказчык павялічыўся з 26,4 года ў сярэднім у 2010 годзе да 28,5 года летась. Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей сярэдні ўзрост жанчыны склаў 32,5 года.

 

  • У 2019 годзе ў Верхнім горадзе плануецца правесці 17 свят нацыянальных культур, паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава. Традыцыйна цыкл мерапрыемстваў адкрые свята беларускай культуры — Рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Вясновы букет». Ён адбудзецца 25 мая. Плануецца і правядзенне ўпадабанага гараджанамі свята «Тбілісоба». Завершацца Дні нацыянальных культур 28 верасня святам кітайскай культуры. Увогуле ў 2019-м гараджане і госці сталіцы змогуць таксама пазнаёміцца са шведскай, рускай, польскай, брытанскай, літоўскай, італьянскай, эстонскай, карэйскай, украінскай, армянскай, азербайджанскай, малдаўскай, грэчаскай і яўрэйскай культурамі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.