Вы тут

Мінабароны абвясціла конкурс на лепшы дзіцячы малюнак


Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс на лепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе mil.by.


Конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання ў дзяцей патрыятычнай свядомасці, высокіх духоўна-маральных якасцяў, захавання памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ўнёсак беларусаў у перамогу над фашызмам.

Конкурс пройдзе ў два этапы. Першы - «Беларусь нескароная» - будзе прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і працягнецца да 1 чэрвеня 2019 года. Другі этап - "Я помню! Я ганаруся!"- арганізатары прысвецяць 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, ён будзе доўжыцца да 1 красавіка 2020 года.

Умовы конкурсу: да ўдзелу дапускаюцца толькі дзіцячыя малюнкі, прысвечаныя 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, навучэнцаў устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.

Для ўдзелу ў конкурсе аўтары малюнкаў падаюць у адборачную камісію заяўку ў адвольнай форме, у якой паказваюцца: прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку (калі такое маецца) аўтара, назва работы, паштовы адрас, нумар кантактнага тэлефона аўтара і назва ўстановы адукацыі.

Конкурсныя работы накіроўваюцца па адрасе: 220029, г. Мінск, вул. Багдановіча, 29, дзяржаўная ўстанова "Вайсковае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Ваяр" (з пазнакай "На конкурс малюнка"). Нумары кантактных тэлефонаў: (8 017) 297-16-26, 297-15-21.

З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца тут.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».