Вы тут

11 сакавіка стартуе рэспубліканская акцыя "Выбіраем студатрад!"


У яе рамках па ўсёй краіне ў штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі штотыдзень будуць арганізаваны дні адчыненых дзвярэй па інфармаванні маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра.


1 сакавіка штабы працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі разгорнуць у ВНУ і ССНУ экспазіцыі выстаў, што папулярызуюць студатрадаўскі рух, арганізуюць рэкламныя кампаніі, якія будуць суправаджацца прэзентацыямі і творчымі нумарамі байцоў студэнцкіх атрадаў.

Кожнаму ахвотнаму патэнцыяльнаму ўдзельніку студатрадаўскага руху будзе прадастаўлена магчымасць запоўніць анкету для работы ў атрадах і адзначыць свае перавагі па профілю (студэнцкі будаўнічы, сельскагаспадарчы, педагагічны, сэрвісны, медыцынскі, экалагічны, вытворчы атрад), аб'ект, віды работ, памер заработнай плата.

  • Правядзенне падобных мерапрыемстваў садзейнічае пашырэнню шэрагаў студатрадаўскага руху БРСМ, дапамагае яго арганізатарам своечасова каардынаваць паступіўшыя запыты па працаўладкаванні па наяўных вакансіях як ад беларускіх, так і замежных наймальнікаў.
  • Нагадаем, на III Пленуме Цэнтральнага камітэта БРСМ 2019 год быў абвешчаны Годам студэнцкіх атрадаў. Трэці працоўны семестр традыцыйна стартуе ў пачатку мая. Аднак масава студэнты беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі і навучэнцы каледжаў прыступяць да працы ў складзе студэнцкіх атрадаў па ўсёй краіне і за яе межамі пасля заканчэння сесіі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.