Вы тут

Беларусь прыняла ўдзел у Латвійскім кніжным кірмашы


Тры дні творчых сустрэч з пісьменнікамі, прэзентацый і абмену вопытам з прафесіяналамі кніжнай галіны, удзельнікі з васьмі краін свету, больш як 49 прэзентацый, 150 культурных мерапрыемстваў і 16 367 наведвальнікаў — дэбют Беларусі ў Латвійскім кніжным кірмашы аказаўся багатым на ўражанні, прапановы і перспектывы.


«Кожная замежная кніжная выстаўка для нас — гэта не толькі пэўны карысны вопыт, выбудоўванне стратэгіі і планаў развіцця айчыннага кнігавыдавецтва і кнігараспаўсюджвання, але таксама, як бы пафасна гэта ні гучала, прасоўванне Беларусі ў свеце», — адзначыў кіраўнік беларускай дэлегацыі, намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

Сёлета Латвійскі кніжны кірмаш, які праходзіў 1—3 сакавіка ў Рызе з удзелам прадстаўнікоў Латвіі, Літвы, Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Германіі і Турцыі, быў спалучаны з так званай школьнай адукацыйнай выстаўкай. Дзякуючы такому суседству на кніжныя стэнды зазірнула маладая публіка, а асаблівую папулярнасць мела адукацыйная літаратура — у прыватнасці, развіваючыя кнігі для дзяцей, кнігі па беларускім фальклоры і культуры наогул, альбомныя выданні. Яшчэ адной цікавінкай выстаўкі для прадстаўнікоў Беларусі стала абмеркаванне абмену паміж навучальнымі ўстановамі розных краін вучэбнай літаратурай у электронным выглядзе.

Экспазіцыю Беларусі наведалі многія прадстаўнікі нацыянальнай дыяспары ў Латвіі. Акрамя таго, у межах кніжнай выстаўкі адбылася перадача чатырох бібліятэчак беларускіх кніг, прыкладна па 220 асобнікаў у кожнай, зацікаўленым структурам. Напрыклад, адну такую бібліятэчку атрымала ў падарунак Рыжская асноўная беларуская школа імя Янкі Купалы, у якой дзеці вучацца на беларускай мове, яшчэ адну — Елгаўскае беларускае таварыства «Лянок», а каля 70 кніжных навінак, якія экспанаваліся на стэндзе, былі перададзены пасольству нашай краіны ў Латвійскай Рэспубліцы. Дасягнутая дамоўленасць аб перадачы да канца года падобнай бібліятэчкі і беларускаму цэнтру Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Будзем сябраваць кнігамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».