Вы тут

Мінпрацы: Зніжэнне ўзроўню заробкаў бюджэтнікаў не дапускаецца


Мінпрацы пракаментавала новую пастанову Саўміна.


Нагадаем, што 18 студзеня 2019 года Прэзідэнтам быў падпісаны Указ № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый», якім вызначаны асноўныя падыходы па комплекснай змене сістэмы. У рамках рэалізацыі гэтага Указа была прынята пастанова Савета Міністраў ад 28 лютага 2019 года № 138 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».

У Мінпрацы і сацабароны адзначаюць, што змяненне сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый будзе праводзіцца ў межах выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў з захаваннем наяўнага ўзроўню заработнай платы кожнага канкрэтнага работніка. У прыватнасці, у адпаведнасці з пунктам 12 Указа, не дапускаецца зніжэнне памераў налічанай заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый (без прэміі), якія дзейнічалі на момант увядзення новых умоў.

У адпаведнасці з пастановай для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый з 1 студзеня 2020 года будзе прымяняцца базавая стаўка ў памеры 180 рублёў і новая 18-разрадная тарыфная сетка.

Базавая стаўка, якая ўстанаўліваецца Саветам Міністраў, будзе рэгулявацца цэнтралізавана, а таксама стане асноўным эканамічным інструментам для вызначэння памераў акладаў (тарыфнай часткі аплаты працы) работнікаў бюджэтных арганізацый.

Памер базавай стаўкі будзе пераглядацца штогод, як правіла, з 1 студзеня, і вызначацца з улікам прагнозу асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на адпаведны год.

Таксама ў адпаведнасці з Указам, з 1 студзеня 2020 года ўводзіцца тарыфная сетка з суадносінамі каэфіцыентаў 1-га і 18-га тарыфных разрадаў ад 1,00 да 3,00 і міжразраднай дыферэнцыяцыяй каэфіцыентаў тарыфных разрадаў у сярэднім 6 %.

Размеркаванне работнікаў па прафесійна-кваліфікацыйных групах будзе зроблена ў адпаведнасці з іх працоўнымі функцыямі (улічваючы складанасць і напружанасць працы, адказнасць спецыялістаў), а таксама кваліфікацыйнымі патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да іх пасад.

Што датычыцца тарыфнай стаўкі першага разраду і 27-разраднай Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў, то з 1 студзеня 2020 года яны страцяць сілу і ў далейшым прымяняцца не будуць.

У цэлым, як адзначаюць спецыялісты, прыняцце пастановы Саўміна № 138 з'яўляецца пачаткам работы па комплекснай змене сістэмы аплаты працы бюджэтнікаў.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.