Вы тут

Беларусь і Польшча абмяркоўваюць ваеннае супрацоўніцтва


У Варшаве з 4 па 6 сакавіка праходзяць кансультацыі Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Польшча, паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства.


Беларускую дэлегацыю ўзначальвае начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, генерал-маёр Алег Воінаў. "Парадак дня кансультацый таксама ўключае ў сябе абмеркаванне актуальных пытанняў міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вядуцца кансультацыі па планаванні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што нядаўна ўрад Польшчы абвясціў аб выдзяленні амаль 50 млрд даляраў на мадэрнізацыю свайго войска. Ужо вядома, што ў ліку іншага будуць закуплены 32 самалёты новага пакалення. Усю вялікую суму плануюць выдаткаваць ўжо да 2026 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.