Вы тут

Пяць базавых прынцыпаў Дырэктывы № 8


Начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Арцём Юшкевіч:


— Гэты дакумент грунтуецца на пяці базавых прынцыпах. Першы — інвестыцыйная прывабнасць будаўнічай дзейнасці, сацыяльныя гарантыі, якія мы прадстаўляем насельніцтву. Другі — комплекснасць развіцця тэрыторый і рацыянальнасць іх выкарыстання, трэці — эфектыўнасць работы прадпрыемстваў будаўнічай галіны. Гэта падрадныя, праектныя, інжынерныя арганізацыі і арганізацыі, якія займаюцца выпускам прамысловых матэрыялаў. Чацвёрты прынцып — лічбавізацыя, пяты — інавацыйнае развіццё кадравага патэнцыялу.

Для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці будуць адпрацоўвацца пытанні будаўніцтва інфраструктуры апераджальнымі тэмпамі, удасканалення адміністрацыйных працэдур і тэхнічных нарматыўных прававых актаў. «У гэтым нам дапаможа норма Дырэктывы, згодна з якой міністэрства становіцца рэгулятарам у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Мы будзем адзіным органам, упаўнаважаным выдаваць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія будуць рэгуляваць будаўнічую галіну.

Што датычыцца сацыяльных гарантый, прадугледжана зніжэнне да аднаго года тэрміну накіравання шматдзетных сем'яў на будаўніцтва жылля. «Найважнейшым параметрам, якога мы ўжо дасягнулі і працягваем выконваць, з'яўляецца будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай па кошце, не вышэй за сярэднямесячную заработную плату па рэспубліцы. Мы таксама будзем максімальна развіваць гарады-спадарожнікі. Забудова павінна быць комплекснай, камфортнай, са стварэннем безбар'ернага асяроддзя. Будуць пераглядацца падыходы ў частцы рацыянальнага выкарыстання санітарна-ахоўных зон.

Таксама плануецца аптымізаваць працоўныя, фінансавыя, эканамічныя падыходы для таго, каб прадпрыемствы будаўнічай галіны павышалі сваю рэнтабельнасць і эфектыўнасць. У сферы адукацыі будуць удасканальвацца праграмы навучання і ўкараняцца новыя інавацыйныя падыходы. Беларусь — адна з тых краін, якія сямімільнымі крокамі рухаюцца наперад у галіне лічбавізацыі, і будаўнічая галіна не адстае. У Дырэктыве закладзеныя асноўныя пастулаты, задачы, даручэнні, якія трэба выканаць у найбліжэйшы час. Гэта і стварэнне дзяржбудпартала, і ўкараненне сістэм інфармацыйнага мадэлявання (так званых BІM-тэхналогій).

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».