Вы тут

Віншаванне з Днём міліцыі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, дарагія ветэраны!

Віншую вас з прафесійным святам - Днём міліцыі.

Органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць важныя і адказныя задачы па абароне канстытуцыйных праў і свабод грамадзян, забеспячэнні правапарадку ў грамадстве, захаванні стабільнасці ў дзяржаве.

Ведучы бескампрамісную барацьбу са злачыннасцю, супрацоўнікі міліцыі паспяхова вырашаюць пытанні, якія закранаюць лёсы людзей, супрацьстаяць крымінальнаму свету, умацоўваюць веру ў перамогу закона і справядлівасць. Дзякуючы вашай адказнай і напружанай працы Беларусь працягвае заставацца адной з самых бяспечных дзяржаў у свеце.

Перакананы, што вы і надалей будзеце ўзорам адданага служэння народу, працягваючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў.

Жадаю ўсім супрацоўнікам органаў унутраных спраў здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у службе на карысць Радзімы!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.