Вы тут

Інтэрактыўная выстаўка “Бабкі Ёжкі і Ягабабачкі” адкрыецца ў БДУ


У яе рамках госці даведаюцца пра тайну самага загадкавага жаночага вобраза ўсіх часоў і народаў — Бабы Ягі. На ёй будуць прадстаўлены больш за 50 унікальных аўтарскіх экспанатаў казачнай чарадзейкі, выкананых рамеснікамі з Беларусі, Літвы і Польшчы. Цэнтральнай у экспазіцыі стане работа майстра-лялечніка  з Гродна Галіны Жамчужнікавай. Акрамя таго, выставачныя стэнды папоўняцца экспанатамі з фондаў кабінета-музея беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта БДУ і калекцый супрацоўнікаў універсітэта.


Госці ўбачаць лялек, выкананых з прымяненнем розных тэхнік і матэрыялаў: вобразы казачнага персанажа з палімернай гліны, сінцепону, пластыка, натуральных тканін, мешкавіны, драўніны, каменя, саломы і іншых.

Старшыня саюза жанчын БДУ, доктар філалагічных навук Ірына Казакова раскажа наведвальнікам пра пяць асноўных навуковых версій даследавання таямнічага персанажа і   яго адлюстраванне ў культуры славянскіх народаў.

Выстаўка пройдзе ў інтэрактыўным фармаце. Кожны зможа не толькі дакрануцца да экспанатаў, але і сфатаграфавацца з імі. Яна разгорнецца ў будынку БДУ па вуліцы Карла Маркса, 31, кабінет 319. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 5 сакавіка ў 12.50. Уваход свабодны.

Выстаўка будзе доўжыцца да 12 сакавіка. Арганізатарам мерапрыемства выступае Саюз жанчын БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.