Вы тут

У Рызе праходзіць чарговы Латвійскі кніжны кірмаш


У Рызе з 1 да 3 сакавіка пройдзе чарговы Латвійскі кніжны кірмаш. Удзел у ім прымае і Беларусь.


Дэлегацыю нашай краіны ўзначальвае намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар БУЗОЎСКІ.

У праграме работы беларускіх кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў — прэзентацыі айчынных кніжных навінак, сустрэчы з латвійскімі кнігавыдаўцамі, паліграфістамі. Першая сустрэча прайшла на Елгаўскай друкарні. Член праўлення прадпрыемства і саўладальнік друкарні Юрыс Сіліс падзяліўся сакрэтамі развіцця паліграфічнага бізнесу ў Латвіі, расказаў пра магчымасці, спецыфіку работы на еўрапейскім кніжным рынку. Абмяркоўваліся магчымыя шляхі ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі ў друкарскай галіне.

Прайшлі і перамовы паміж беларускімі і латышскімі пісьменнікамі. Дарэчы, Латвія ўжо ўдзельнічае ў праекце Рэспублікі Беларусь — Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час». Таксама пісьменніцкая супольнасць суседняй краіны небезуважная і да Дня беларускага пісьменства.

У праграме — і сустрэча гасцей з Беларусі з прадстаўнікамі
беларускай дыяспары ў Рызе.

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Пачаў сваю работу Латвійскі кніжны кірмаш

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.