Вы тут

Мінск рыхтуецца да чэмпіянату свету па хакеі з шайбай


Адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2021 годзе ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.


Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас адзначыў, што гэты турнір павінен прайсці на высокім узроўні. «У нас ужо ёсць вопыт правядзення сусветнага першынства. Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе быў прызнаны Міжнароднай федэрацыяй хакея адным з найлепшых у гісторыі і пабіў рэкорды наведвальнасці. У 2021 годзе мы праводзім чэмпіянат па хакеі з шайбай сумесна з Латвійскай Рэспублікай. Узровень гатоўнасці краіны да яго правядзення дастаткова высокі: маюцца лядовыя арэны, у сталіцы пабудавана дастатковая колькасць гасцініц і аб'ектаў грамадскага харчавання. Тым не менш мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб гэты чэмпіянат стаў найлепшым і больш паспяховым. Планку не зніжаем», — падкрэсліў Сяргей Румас. Яго словы прыводзіць карэспандэнт БелТА.

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі — намеснік старшыні аргкамітэта Генадзь Савілаў адзначыў, што падрыхтоўка да чэмпіянату свету пачалася два гады таму. Ужо сфарміравана дырэкцыя чэмпіянату, аргкамітэт, падпісаны трохбаковы дагавор з Міжнароднай федэрацыяй хакея, двухбаковы дагавор з Латвіяй, на выхадзе бізнес-план па падрыхтоўцы і правядзенні турніру. «Шмат што зроблена, і самае галоўнае, ёсць разуменне, што мы будзем рабіць далей», — сказаў ён.

Нагадаем, чэмпіянат свету па хакеі з шайбай пройдзе ў Мінску і Рызе з 7 да 23 мая 2021 года. У ім возьмуць удзел 16 камандаў. У Мінску адбудуцца гульні адной групы — 34 матчы, у тым ліку два чвэрцьфінальныя і два паўфінальныя матчы, гульня за трэцяе месца і фінал.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Планку не зніжаем

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.