Вы тут

Любамір сустракае вясну


Любамір Філіповіч надзвычай пазітыўны чалавек. Бадай, адзіны на ўвесь стольны Мінск вулічны музыкант, які спявае па-беларуску. Звонкі голас яго гармоніка і душэўныя песні можна пачуць у пераходах на розных станцыях метро, але асабліва музыканту падабаецца выступаць перад мінакамі на «Партызанскай» і «Плошчы Перамогі» — для гэтых пляцовак у яго складзены адпаведны ваенна-патрыятычны рэпертуар.


На жаль, гэтым здымкам нельга паказаць і сотую частку натхнення і душэўнага ўздыму нашага героя. Але ў невялікім відэа, якое змешчана на звяздоўскім сайце (раю ўсім паглядзець), можна адчуць, наколькі віртуозна валодае інструментам былы настаўнік фізікі, а цяпер пенсіянер з пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна, які сваімі песнямі «запальвае» пешаходаў. У сюжэце ён надзвычай цікава апавядае, як у дзевяць гадкоў навучыўся іграць, які ў яго гармонік і чаму спявае на роднай мове. А таксама пра сваё незвычайнае імя — Любамір.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота і відэа аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.