Вы тут

Пяты фестываль «Горад і Кнігі» пройдзе ў Мінску ў красавіку


Гарадскі кніжны фэст для аматараў чытання, які штогод ладзяць Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Навуковая бібліятэка БНТУ і праект «ЗаЧытанне», сёлета пройдзе ў сталіцы 19—20 красавіка.


Як плануюць арганізатары, у гэтым годзе яго спецыяльнымі гасцямі будуць украінская пісьменніца ў жанры падлеткавага фэнтэзі, аўтар серыі «Часадзеі» Наталля Шчэрба, прафесійны мастак-ілюстратар, член Саюза мастакоў Расіі Антон Ламаеў і галоўны рэдактар літаратурнага выдання «Горький» Канстанцін Мільчын. Майстар-класы для мастакоў, блогераў і крытыкаў, чытанні на розных мовах з удзелам вядомых беларускіх артыстаў, літаратурная інтэлектуальная гульня-квіз, адмысловая чайная гасцёўня — агулам у праграме фестывалю больш як 100 разнастайных мерапрыемстваў. Адбудуцца яны па традыцыі на пяці пляцоўках: дзіцячай, маладзёжнай, пляцоўцы экспертных сустрэч, пляцоўцы гучных чытанняў і выстаўцы хэнд-мэйд-герояў сучасных кніг «Усмешлівыя цуды».

Зыходзячы з вопыту мінулых гадоў, «Горад і Кнігі» чакае не менш чым 8000 наведвальнікаў. Каб іх не расчараваць і выканаць усё запланаванае, арганізатары распачалі на пляцоўцы ulej.by краўдфандынгавую кампанію па падтрымцы валанцёрскага фестывалю. У тэрмін да 7 красавіка кожны ахвотны можа далучыцца да спонсараў мерапрыемства і атрымаць не толькі падзяку, але і памятны падарунак. «Мы перакананыя, што ў кожным горадзе мусіць быць кніжны фестываль, і Мінск гэтага дакладна заслугоўвае. Няхай добрыя аўтары і выдавецтвы прыязджаюць да нас усё часцей!» — гаворыць адна з аўтараў і куратараў праекта Вольга ВОЎК.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.