Вы тут

Міністр МУС далажыў Прэзідэнту аб выніках работы за 2018 год


Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.


Прэзідэнт нагадаў, што сустрэча праходзіць перад вялікай нарадай з сілавым блокам краіны, дзе будзе прааналізавана работа праваахоўных органаў. “У бліжэйшы час мы падвергнем сур'ёзнаму аналізу працу праваахоўных органаў у цэлым, сілавога блока. Асаблівасць будзе заключацца ў тым, што мне спатрэбіцца не столькі справаздача любога сілавога ведамства, колькі ўказанне на тыя праблемы, якія сёння існуюць, у дадзеным выпадку — у сферы дзейнасці нашай міліцыі", — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Таму ён папрасіў міністра пакуль расказаць пра работу МУС коратка і асабліва ў тых сферах, дзе цяжка нешта прыпісаць або схаваць, перш за ўсё — пра колькасць і раскрывальнасць цяжкіх злачынстваў, а таксама пра расследаванне тых крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі Прэзідэнта.

Ён таксама  папрасіў суразмоўцу спыніцца на тых момантах, якія найбольш насцярожваюць па лініі міліцыі ў нашым грамадстве, а ў вячэрняй размове на телебачанні расказаць пра гэта людзям яшчэ больш шырока.

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў абмеркаваць выступленні хакейнага клуба  "Дынама-Мінск", у якім кіраўнік МУС з'яўляецца старшынёй назіральнага савету.

Яшчэ адна тэма сустрэчы — кадравае забеспячэнне МУС. Наконт недаўкамплектаваных падраздзяленняў Прэзідэнт заўважыў: "Можа і не трэба з гэтай нагоды асабліва напружвацца, а недзе скараціць (колькасць супрацоўнікаў — "Звязда"), але зрабіць больш жорсткай адказнасць за пэўныя злачынствы. Вось вы прапануеце зрабіць больш жорсткай адказнасць па лініі ДАІ, яно і трэба — алкашам месца за рулём няма! Тут павінна быць больш жортскае спагнанне, асабліва калі ты сеў за руль п'яны і забіў чалавека. Тут і размоў не павінна быць. Таму больш жорсткае пакаранне можа быць і не запатрабуе такой колькасці супрацоўнікаў міліцыі", — выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы.

Ігар Шуневіч далажыў Прэзідэнту, што па выніках работы за 2018 год аператыўная абстаноўка і ў цэлым стан бяспекі ў краіне заставаліся на папярэднім узроўні. "Нам удалося  захаваць гэты ўзровень бяспекі, выканаць абяцанні і задаволіць патрабаванні нашага народу ў адносінах да бяспекі, да якой ён ужо прызвычаіўся", — сказаў міністр. 

У мінулым годзе агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў знізілася на 2,9 % (да 83,8 тысяч), у тым ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх. Менш здзейснена забойстваў з замахамі, згвалтаванняў, разбояў, грабяжоў, крадзяжоў, у тым ліку з жылых дамоў, угонаў. Удзельная вага злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, па якіх устаноўлены  падазроны, склала 65,7 %, у тым ліку асабілва цяжкіх і цяжкіх – 94,9 %.

Перарвана 29 каналаў паставак на тэрыторыю Беларусі транзіта наркатычных рэчываў, знойдзена сем нелягальных лабараторый па вырабу псіхатропных рэчываў і 42 спецыяльна абсталяваных памяшканняў для вырошчвання раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы. З незаконнага абароту канфіскавана 844,8 кілаграм наркатычных рэчываў і 36,7 кілаграм псіхатропаў.

Па эканамічных крымінальных справах са скончаным расследаваннем устаноўлена матэрыяльная страта ў суме 108,4 мільёна рублёў, з якой кампенсавана 25,5 мільёнаў, накладзены арышт на грашовыя сродкі і маёмасць на суму больш за 70 мільёнаў, што дазволіла забяспечыць вяртанне страты ў памеры 88,2 %.

Захавалася тэндэнцыя зніжэння колькасці злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі, у стане алкаголнага ап'янення, грамадзянамі, якія маюць судзімасць. Менш здзейснена злачынстваў у грамадскіх месцах і ў сельскай мясцовасці. Разам з тым, у сельскай мясцовасці ўзрасла колькасць забойстваў з замахам, згвалтаванняў, катаванняў і хуліганстваў.

Летась знізілася колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама загінулых і параненых у іх грамадзян, але адбылося больш аўтааварый з удзелам падлеткаў, а таксама ўзрасла колькасць загінулых і параненых у іх дзяцей.

У мінулым годзе не ўдалося дабіцца зніжэння як у цэлым па краіне, так і ў большасці рэгіёнаў колькасці зарэгістраваных наўмысна здзейсненых цяжкіх цялесных пашкоджанняў, махлярстваў і хуліганстваў. Узрасла колькасць грамадзян, якія загінулі ў выніку злачынстваў, у тым ліку ў выпадку прычынення смерці па неасцярожнасці, парушэння правілаў аховы працы.

Зарэгістраваны рост асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін за кошт павелічэння колькасці здзейсненых у адносінах членаў сям'і і блізкіх сваякоў наўмысных прычыненняў цяжкага цялеснага пашкоджання і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.