Вы тут

Рэспубліканскі форум пчаляроў пройдзе ў Крычаве 1-2 сакавіка


У Крычаве 1-2 сакавіка пройдзе другі рэспубліканскі форум пчаляроў, паведамілі БЕЛТА ў Крычаўскім райвыканкаме.


Фота: pxhere.com

Мерапрыемства збярэ прафесіяналаў-пчаляроў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Яны змогуць абмяняцца вопытам, знайсці патэнцыйных партнёраў, прыняць удзел у майстар-класах. Адным з ключавых тэм стане абмеркаванне пытання стварэння вытворчага цэха па перапрацоўцы мёду ў Крычаве.

У праграме круглы стол "Сустрэча пчаляроў і прадстаўнікоў улады", узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу дзіцячых малюнкаў "Крычаўская пчолка", віктарына для вучняў аграрных класаў навучальных устаноў Крычаўскага раёна "Што я ведаю пра пчол?" з дэгустацыяй мёду.

Форум пчаляроў праводзіцца пры ўдзеле праекта "Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь", які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН і Міністэрствам эканомікі Беларусі пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Крычаўскі райвыканкам, цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва "Барань", Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва Крычава і прадпрыемства "Моладзевая сацыяльная служба".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.