Вы тут

Нацбібліятэцы перададуць факсімільнае выданне Лаўрышаўскага Евангелля


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 1 сакавіка пройдзе прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля, паведамілі ва ўстанове, піша БЕЛТА.


"Унікальны рукапісны помнік ранняга перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага дзякуючы выдавецкаму ўзнаўленню стаў даступны даследчыкам і аматарам спадчыны беларускага Сярэднявечча. Факсімільнае выданне выйшла ў свет у канцы 2018 гадоў ў кіеўскім выдавецтве "Горобець" ва Украіне. Лаўрышаўскае Евангелле стала гістарычнай каштоўнасцю чатырох краін - Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны", - расказалі ў Нацбібліятэцы.

Лаўрышаўскае Евангелле - рукапісны помнік кніжнай культуры ХІІІ-XIV стагоддзяў. Быў створаны для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Навагрудкам, пра што сведчаць укладныя (дароўныя) запісы, якія знаходзяцца ў кнізе. Лаўрышаўскае Евангелле мае асаблівае мастацкае афармленне: ілюстравана мініяцюрамі, пераплёт упрыгожаны каштоўнымі камянямі і фігурнай металічнай пласцінай з выявай святога воіна, магчыма, князя Войшалка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.