Вы тут

Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» — адпачынак з яркімі эмоцыямі*


Імідж-праект ААТ «Гродзенскі мясакамбінат».

Гарадок з забавамі знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Гродна.


У куточку запаведнага лесу

У агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» можна паназіраць не толькі за жывёламі ў вальерах, але і за тымі, якія жывуць у прыродным асяроддзі.

У самым сэрцы комплексу знаходзяцца рэшткі сапраўднага запаведніка. Тут гуляюць высакародныя і плямістыя алені, лані, козы, які, касулі. Назіраць за імі можна едучы на старажытным дыліжансе, фаэтоне альбо брычцы. Гэты арыгінальны транспарт з парай коней давязе ў самыя глухія куткі парку. Далучыць дзяцей да роднай прыроды, у тым ліку яе фаўны, жадаюць многія бацькі.

Цяжка ўявіць, але тут захавалася цудоўная алея стагадовых дубоў, што само па сабе можна назваць унікальнай з'явай. Пры гэтым стаіць цішыня, якую парушаюць хіба толькі птушкі і жывёлы. Казачны лес багаты на сюрпрызы.

Кажуць, што ў міні-заапарку налічваецца да 70 відаў жывёл. На тэрыторыі комплексу знаходзіцца пяць вадаёмаў, у якіх водзіцца рыба. А вакол — мосцікі, альтанкі. Вальеры для жывёл знаходзяцца ў асноўным якраз каля вадаёмаў. Качкі, экзатычныя курачкі жывуць побач з паўлінамі і страусамі. Тут імкнуцца паказаць гармонію чалавека і дзікай прыроды.

Дэндралагічны парк налічвае 400 відаў раслін, частка з якіх даволі рэдка сустракаецца ў Беларусі. Па перыметры пралягаюць акуратныя сцежкі і стаяць утульныя лаўкі, тут можна не толькі адпачыць, але і палюбавацца пейзажам.

Гэты дзівосны драўляны свет...

Скульптуры, якія ўпрыгожваюць «Гарадзенскі маёнтак», ствараюцца тут жа. Традыцыйныя пленэры рэзчыкаў па дрэве збіраюць не толькі беларускіх, але і замежных майстроў.

Асновай першага пленэру амаль дзесяць гадоў таму сталі вобразы на тэму «Паданні і казкі зямлі Прынёманскай». Беларускія і літоўскія майстры выразалі з дрэва 11 персанажаў. Так пачалася гэта традыцыя — упрыгожваць маёнтак драўлянымі скульптурамі, прычым прафесійных рэзчыкаў.

З цягам часу пашырылася геаграфія ўдзельнікаў. Праз некалькі гадоў на пленэр, акрамя беларусаў, прыехалі майстры з Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі. Яны ўвасобілі ў дрэве разнастайных жывёл. Дарэчы, скульптуры сталі часткай арыгінальных лавак. Так з'явіліся, напрыклад, лаўка-такса, лаўка-паўлін і іншыя.

Не абышлі майстры і калядную тэму. На тэрыторыі комплексу з'явілася батлейка з біблейскімі персанажамі. За гэты час пленэр набыў устойлівы статус міжнароднага. Тут свой след у выглядзе арыгінальных скульптур пакінулі больш за паўсотні рэзчыкаў з пяці краін. Самым масавым па колькасці ўдзельнікаў стаў Х, юбілейны фестываль майстэрства, які прайшоў у жніўні мінулага года. Тут сваю фантазію праяўлялі адразу 22 майстры. На гэты раз бярвёны ўвасобілі сем нацыянальных танцаў — «лявоніху», «гапак», «польку» і іншыя.

Каларытныя драўляныя фігуры можна сустрэць у розных кутках агратурыстычнага комплексу. Па ўсім відаць, што яны ствараліся для добрага настрою. А «танцуючыя» скульптуры яшчэ і інтэрактыўныя: пры набліжэнні да іх гучыць адпаведная музыка.

«Гродзенская крэпасць. Партызанскі лагер»

Тут можна атрымаць уяўленне аб тым, як жылі партызаны, якія баявыя дзеянні праходзілі ў гэтых мясцінах, і нават пазваніць у званы-снарады.

Імправізаваны партызанскі лагер створаны ў 2011 годзе на сродкі ААТ «Гродзенскі мясакамбінат». І гэта сапраўдны лагер, які раскінуўся сярод ляснога масіву. Аб гэтым сведчаць партызанская зямлянка, лясная школа, кухня, стайня і партызанскі касцёр. Прыкметна, што менавіта тут разгортваліся баі падчас дзвюх сусветных войнаў. Нават захаваліся акопы з Першай сусветнай вайны, дзе размяшчалася батарэя, а падчас Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіўся партызанскі лагер. З баявых снарадаў вытачаны імправізаваныя званы.

У музеі пад адкрытым небам сабрана баявая тэхніка: танкі, пушкі, зенітныя ўстаноўкі. Не так даўно тут з'явіліся новыя экспанаты — ваенна-транспартны самалёт АН-26 і самалёт СУ-24. Гэта сапраўдныя баявыя машыны.

Нядаўна адкрыты новы аб'ект — памятная часоўня, у якой размясцілі Аўгустоўскую ікону Божай Маці. Згодна з паданнем, яе вобраз з'явіўся рускім салдатам у 1914 годзе перад бітвай пад горадам Аўгустовам (зараз тэрыторыя Польшчы) і прадказаў перамогу.

Штогод тут праходзяць сустрэчы з ветэранамі. Калі заехаць сюды падчас святочных мерапрыемстваў на Дзень Перамогі, можна стаць удзельнікам музычна-тэатральнай праграмы, пакаштаваць салдацкай кашы, пасядзець каля вогнішча пад песні ваенных гадоў. У іншы час тут арганізавана экскурсійная праграма для турыстычных груп.

Гісторыка-культурны турыстычны цэнтр знаходзіцца ў шэрагу іншых аб'ектаў ваенна-турыстычнага маршруту. Непадалёку стаяць фарты Гродзенскай крэпасці 1887—1915 гадоў, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны ўваходзілі ў склад Гродзенскага абарончага раёна.

Свята грацыёзных скакуноў

У агратурыстычным комплексе штогод на пачатку верасня ладзіцца вельмі прыгожае свята — Дзень каня. Гэта сапраўднае шоу, якое дэманструюць удзельнікі мясцовага конна-спартыўнага клуба «Амадэус».

Напрыклад, яны пераадольваюць бар'еры да 120 см, а некаторыя смельчакі-жакеі на сваіх скакунах бяруць і паўтара метра. Свята доўжыцца амаль увесь дзень і збірае вельмі многа прыхільнікаў. Сюды прыязджаюць цэлымі сем'ямі. Ёсць чым пазабавіцца і дзеткам. Ім вельмі падабаецца магчымасць пакарміць жывёлу, а хто больш смелы, можа пакатацца вярхом на рахманым коніку пад наглядам вопытнага жакея. Дарэчы, такая магчымасць тут існуе пастаянна. Кожны наведвальнік можа скарыстацца такой паслугай і адчуць сябе «на кані». Толькі тут можна ўбачыць выстаўку карэт. Усе яны ў рабочым стане і катаюць дзяцей і дарослых па тэрыторыі комплексу.

Праграма свята не абмяжоўваецца толькі выступленнем наезнікаў. Дарэчы, на мерапрыемства прыязджаюць прадстаўнікі іншых клубаў рэспублікі са сваёй тэатралізаванай экстрэмальнай праграмай. Разам з імі дэманструюць свае майстэрства рыцары мясцовых клубаў баявых мастацтваў. Усе ахвотныя могуць атрымаць майстар-клас ад кузняцоў і рэзчыкаў.

Трэба сказаць, што на «Дзень каня» прыязджаюць турысты не толькі з рэгіёна, але і з іншых абласцей. Бываюць тут і замежныя госці — з Польшчы і Літвы. Свята праходзіць у выхадны дзень і можа стаць сапраўды незабыўнай падзеяй для сям'і, асабліва для дзяцей.

У Гарадзенскім маёнтку «Каробчыцы» шырока адзначаюць Масленіцу, Дзень закаханых, Каляды і іншыя святы.

Зявана частуе далікатэсамі

У цэнтры турыстычнага комплексу высіцца сапраўдны замак. Адну з яго сцен упрыгожвае вітраж на дзевяць метраў з вобразам Зяваны — славянскай багіні палявання. Яна, як гаспадыня сядзібы, усіх запрашае ў свой рэстаран.

І тут ёсць чым здзівіць. Рэстаран пабудаваны ў стылі старажытнай сядзібы, унутранае ўбранне адпавядае шляхецкім канонам.

Згодна з паданнем, багіня Зявана — дачка славянскага бога Перуна — спрыяла паляўнічым. Таму ў зале нямала трафеяў, а таксама ёсць гравюра самой уладальніцы замка. Тут усё дыхае старажытнасцю — цяжкія гардзіны, абіўка сцен, разьбяная драўляная мэбля, раскошныя каміны і, вядома, дэкор.

Як на сапраўднай старажытнай сядзібе, тут можна пачаставацца стравамі з дзічыны, прыгатаванымі па старадаўніх рэцэптах. Яны падаюцца пад салодкую медавуху, збіцень альбо гарачы глінтвейн. Усе напіткі таксама гатуюцца на самой сядзібе.

Падсілкавацца далікатэсамі можна і на прыродзе, напрыклад, у альтанцы комплексу альбо за яе межамі. Работнікі рэстарана гатовы прапанаваць такую паслугу, як кейтэрынг, ці выяздное абслугоўванне.

Маргарыта Ушкевіч

УНП 500043292

* - на правах рэкламы


Анатоль Грышук, генеральны дырэктар ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:

— Агратурыстычны комплекс — гэта імідж-праект Гродзенскага мясакамбіната. Ён пабудаваны не толькі для прадпрыемства. Прэзідэнт, калі ў мінулым годзе наведаў наш комплекс, даў высокую ацэнку гэтаму кірунку дзейнасці.

Расце колькасць наведвальнікаў партызанскага лагера. Мы не чакалі такога інтарэсу. У гэтым годзе ёсць планы пашырыць дэндрапарк з дапамогай дызайнераў Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Паспрабуем стварыць музей, які будзе адлюстроўваць чатыры пары года. Напрыклад, зімовая будзе з мядзведзем, ваўкамі. Заснежаныя дрэвы... І музыка адпаведная, з мяцеліцай, воўчым выццём. Вясна — глушцы, цецерукі, птушкі пяюць — вясна прыйшла. Восень — барсук хаваецца ў нару. Паглядзім, як дызайнер адпрацуе гэту задумку і ідэю.

Пакуль гасцініцы тут няма, бо гэта адпачынак аднаго дня, людзі прыходзяць, гуляюць, ядуць, з'язджаюць. Але ў вядомага гродзенскага інвестара ёсць планы будаваць непадалёку вакол возера пяць домікаў і невялікі гатэль. Магчыма, гэта паспрыяе прыезду іншагародніх і замежных турыстаў, якія змогуць пабываць на розных святах, што ладзяцца ўвесь год.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».