Вы тут

Пячэм бліны з какавай і зяленівам


Бліны з какавай

Спатрэбіцца: малако — 250 мл, мука — 150 г, яйка курынае — 1 шт., алей — 2 ст. л., цукар — 1-2 ст. л., какава — 2 ст. л., соль — дробка.

Узбіць яйка з соллю і цукрам, уліць малако. Затым усыпаць прасеяную муку, замяшаць цеста, каб яно не мела камячкоў, уліць алей і зноў узбіць.

Гатовае цеста трэба падзяліць на дзве часткі, але не напалам. Дзве траціны пакінуць у асноўнай ёмістасці, а ў іншую пераліць прыкладна адну трэць ад асноўнай часткі.

У міску, дзе меншая колькасць цеста, усыпаць какаву, а пасля гэтага ўсё старанна змяшаць.

Замест какавы можна выкарыстоўваць бурачны або шпінатны сок, ён таксама афарбуе цеста, і выйдзе варыянт не менш цікавы.

Спачатку ў добра нагрэтую патэльню наліваюць белае цеста і, як звычайна, размяркоўваюць яго па ўсім дыяметры.

Амаль адразу наверх у хаатычным парадку наліваюць шакаладнае цеста, каб атрымаўся фантазійны ўзор. Калі цеста зверху схопіцца, а знізу блінец стане румяным, пераварочваюць яго на другі бок.

Да стала такія блінцы можна падаць з варэннем, джэмам ці са згушчаным малаком.


Духмяныя блінцы з зяленівам

Спатрэбіцца: малако — 300 мл, яйка курынае — 1 шт., соль — 0,5 ч. л., цукар — дробка, сода — дробка, мука — шклянка, зяленіва свежае — на смак, алей — для змазвання патэльні.

У ёмістасць уліць малако, разбіць адно яйка, дадаць цукар, соль і ўзбіць міксерам.

Далей патроху ўводзіць у цеста муку, папярэдне прасеянную, з содай. Узбіваць да таго часу, пакуль цеста не стане аднастайнай кансістэнцыі без камячкоў мукі.

Старанна прамытае і высушанае ад вільгаці зяленіва пасекчы нажом і дадаць у бліннае цеста.

Для прыкладу можна выкарыстаць сумесь з пятрушкі, шпінату і мяты. Можна дадаць кроп, кінзу, шчаўе, зялёную цыбулю.

Выпякаць блінцы на добра разагрэтай патэльні. Яны выдатна пераварочваюцца і не рвуцца. Атрымліваюцца трохі таўсцейшымі, чым салодкія.

Падаць іх можна як з падліўкай уласнага прыгатавання, так і нафаршыраваць любой начынкай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».