Вы тут

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае абітурыентаў на Дзень універсітэта 1 сакавіка


У ходзе мерапрыемства школьнікі і іх бацькі змогуць пазнаёміцца ​​бліжэй з усімі факультэтамі купалаўскага ўніверсітэта і даведацца інфармацыю пра ўмовы паступлення.


Фота: grodnonews.by

Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта пагрузяць сваіх гасцей у работу  “міні-лабараторыі", дзе школьнікі змогуць прыняць удзел у майстар-класе па складанні фотаробатаў і дактыласкапіраванні. Будучыя абітурыенты пазнаёмяцца з працай клініцыстаў і відэазапісамі судовых пасяджэнняў.

На пляцоўцы факультэта фізічнай культуры гасцей навучаць тэхнікам пешаходнага турызму і гульні ў баскетбол.Студэнты факультэта эканомікі і кіравання запросяць гасцей у эканамічную антыкавярню “Разам”, дзе будуць працаваць шматлікія лакацыі: “Фантастычныя Эксперты Пераконваюць”, “Падмурак Элітных Уменняў”, “Формула Эканамічнага Поспеху”, “Феерверк Эмоцый і Задавальнення”.

На пляцоўцы факультэта мастацтваў і дызайну адкрые дзверы арт-гасцёўня. Тут можна будзе ўбачыць найлепшыя работы студэнтаў і выпускнікоў, пачуць любімыя мелодыі і ўдасканаліць навыкі малявання падчас майстар-класа па выяўленчым мастацтве.

На пляцоўцы ваеннага факультэта хлопцаў і дзяўчат запросяць паспрабаваць свае сілы на стралковым трэнажоры “Скат”. Прыняць удзел у квэст-гульні “Нямецкая мова з задавальненнем”, а таксама паглядзець на “жывую газету” прапануюць абітурыентам філалагічнага факультэта.

На пляцоўцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму госці адправяцца ў падарожжа ў свет прафесій і спецыяльнасцяў, падчас якога пазнаёмяцца з вядомымі гістарычнымі, палітычнымі і культурнымі дзеячамі Беларусі розных эпох. Школьнікі наведаюць інтэрактыўная фотамайстэрні, відэастудыю і “Медыякухню”, распрацуюць унікальны турыстычны маршрут і паспрабуюць свае сілы ў кітайскай каліграфіі.

У свет віртуальнай рэчаіснасці пагрузяць сваіх гасцей прадстаўнікі факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Студэнты-распрацоўшчыкі мабільных праграм раскажуць пра свае праекты, пракансультуюць будучых праграмістаў і парадуюць усіх віртуальнымі фокусамі.

На факультэце біялогіі і экалогіі будучых абітурыентаў чакае майстар-клас “Я твой сябар. А ты?”. Інтэрактыўныя фізічныя дэманстрацыі і займальныя вопыты па фізіцы абяцаюць паказаць студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта.

У квэст-гульню “У лабірынце педагагічных ідэй” і на шматлікія майстар-класы запросяць  прадстаўнікі педагагічнага факультэта. На пляцоўцы будзе працаваць выстава аўтарскіх матэрыялаў і распрацовак.

“Пазнаць сябе” будучыя абітурыенты змогуць на пляцоўцы факультэта псіхалогіі. Батл “Камп’ютар супраць алоўка” зладзяць на інжынерна-будаўнічым факультэце. Школьнікі будуць мадэляваць будынкі і ”наведаюць” лабараторыю сучасных будаўнічых матэрыялаў.

Інтэрактыўныя інтэлектуальныя гульні і майстар-клас па стварэнні прататыпа вырабаў з палімера з дапамогай 3D-друку арганізуюць на пляцоўцы факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.

Мерапрыемства стартуе ў 14.00. Ва ўсіх будзе магчымасць зрабіць унікальнае фота на памяць у фотазоне ўніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.