Вы тут

Пошту чакаюць змены


Праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон «Аб паштовай сувязі» рыхтуецца да другога чытання.


Дзейсны закон «Аб паштовай сувязі» быў прыняты аж у снежні 2003 года. Наспела неабходнасць унесці змены ў нарматыўна-прававую базу, якая каардынуе дзейнасць паштовай галіны.

Іх і абмяркоўвалі дэпутаты разам з кіраўніцтвам РУП «Белпошта», Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, прадстаўнікамі іншых ведамстваў.

— Законапраект будзе вынесены да другога чытання падчас вясенняй сесіі, — паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Рыбак. — Навацыі датычацца запуску новых паслуг, паштовага абслугоўвання ў садовых таварыствах і стварэння нацыянальнай электроннай паштовай сістэмы.

Якія ж функцыі будзе мець апошняя?

— Мяркуецца, што яна ўключыць увесь комплекс электронных паштовых паслуг, — паведаміў генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Уладзімір Матусевіч. — Напрыклад, узяць тыя ж заказныя лісты. Мы выдатна разумеем, што папера паступова будзе сыходзіць. Але мы абавязаны захаваць функцыю аператара паштовых адпраўленняў пры пераходзе ў лічбавы фармат. Таму на нашай базе і запрацуе такая сістэма.

Карыстальнікі будуць ідэнтыфікавацца пры дапамозе ключоў электроннага лічбавага подпісу. Прыём і перадача інфармацыі будуць суправаджацца паведамленнямі аб атрыманні.

Падрабязнасці чытайце ў наступным выпуску праекта «Кантакт».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?