Вы тут

З 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі забароняць лоўлю шчупака


Шчупак — жаданая здабыча для рыбаловаў-аматараў, а яе лоўля — займальны занятак. Але ёсць перыяды, калі гэты від знаходзіцца пад асаблівай аховай.


З 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі (за выключэннем Віцебшчыны) уводзіцца забарона на лоўлю шчупака, які працягнецца па 15 красавіка; у Віцебскай вобласці забарона будзе дзейнічаць з 9 сакавіка па 25 красавіка, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Ахоўныя меры звязаны з пачаткам нерасту ў дадзенага віду. Шчупак ідзе на яго раней за іншых вясенне-нерастуючых рыб, паколькі не так патрабавальны да прагрэву вады, а часам нерастуе нават пад лёдам. Праснаводны драпежнік вельмі важнаы для балансу іхціяфаўны, ён з'яўляецца свайго роду рэгулятарам: знішчае малакаштоўную дробязь, хворых і аслабленых рыб, што спрыяе лепшаму росту каштоўных відаў і аздараўленні іх папуляцый.

Вылаў шчупака падчас забароны цягне сур'ёзную адказнасць. За кожную незаконна здабытую асобіну спаганяецца шкода ў трайным памеры — па 9 базавых велічынь (229,5 рублёя). Таксама парушальніку можа быць прызначаны штраф у памеры да 50 базавых велічынь. Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь цягне крымінальную адказнасць і яшчэ больш суровыя санкцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.