Вы тут

Чым небяспечныя грошы


Здаецца, адказ на гэта пытанне вельмі просты: тым, што маюць уласцівасць заканчвацца тады, калі яны нам вельмі патрэбны. Але ёсць і прамая небяспека. З дзяцінства нас вучаць мыць рукі пасля таго, як бралі грошы. І гэтыя элементарныя правілы пацвярджаюцца важкімі аргументамі.


Справа ў тым, што папяровыя і металічныя грошы могуць стаць часовым «домам» для мікраарганізмаў. Гэтаму садзейнічае і працяглы тэрмін іх эксплуатацыі: папяровыя выкарыстоўваюцца да двух гадоў, а металічныя — да дваццаці. А таксама асаблівасці іх абароту: грошы аказваюцца ў руках людзей, якія грэбуюць правіламі асабістай гігіены, на зямлі і ў іншых месцах, чысціня якіх сумнеўная.

— Вучоныя шэрагу краін праводзілі даследаванні колькаснага і якаснага складу мікраарганізмаў, якія насяляюць купюры і манеты, — расказвае намеснік галоўнага ўрача Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына МІЛАНОВІЧ. — Яны вызначылі, што грошы былі засеяны рознымі бактэрыямі, напрыклад стафілакокамі, сальманеламі, кішэчнай палачкай.

Зразумела, што трымаць грошы не больш небяспечна, чым узяцца за поручань у грамадскім транспарце ці поручні лесвіцы ў будынку з вялікай колькасцю людзей. Калі імунная сістэма працуе добра і вы прытрымліваецеся правіл асабістай гігіены, рызыка атрымаць інфекцыйную хваробу ад кантактавання з грашыма роўная нулю. Тады дзе ж хаваецца небяспека? Задумвайцеся пра гэта кожны раз, калі падносіце рукі да рота ці дакранаецеся да твару. Памятайце, што пры наяўнасці шкоднай звычкі — аблізваць пальцы пры пераліку купюр, адсутнасці ўстойлівых гігіенічных навыкаў рызыка занесці бактэрыі ў арганізм узрастае шматразова.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».