Вы тут

Чым сёння жыве Смалявіцкі раён?


Першы намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Міхалевіч — пра поспехі ў жывёлагадоўлі і перспектывы яе развіцця.


Пра спра­вы пра­цаў­ні­коў сель­ска­гас­па­дар­чай  га­лі­ны нам рас­ка­заў першы на­мес­нік стар­шы­ні  рай­вы­кан­ка­ма Рус­лан МІ­ХА­ЛЕ­ВІЧ.

— Смалявіцкі раён займае плошчу 1400 квадратных кіламетраў, з якіх 56 210 гектараў сельгасугоддзяў і 45 889 гектараў непасрэдна ворыва. Сёлета, зрэшты, як і рэгіёны вобласці, краіны, мы спрацавалі па раслінаводстве горш, чым у папярэдні год. Можна спасылацца на розныя прычыны, але асноўны фактар, які паўплываў на вынікі, гэта неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Калі ў 2017 годзе атрымалі сярэднюю ўраджайнасць збожжавых 35,3 цэнтнера з гектара, то летась — 27 цэнтнераў на круг. Па валавым зборы не дабралі 20 тысяч тон. Для параўнання: калі ў 2017-м сабралі 75 тысяч тон збожжа, то ў 2018-м — 55 тысяч тон.

— Разам з тым, Руслан Анфімавіч, раён прыбавіў у жывёлагадоўлі. Ці не так?

— Сапраўды, гэта так. З году ў год раён дастойна выглядае па паказчыках прадукцыі жывёлагадоўлі, таму што яна ў нас комплексная. Уключае вытворчасць птушкі, ялавічыны і свініны. Бясспрэчна, наш раён у Мінскай вобласці, Беларусі — у лідарах па вытворчасці мяса птушкі. Толькі за апошнія тры гады на Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыцы тэмпы росту па прадукцыі птушкаводства склалі 112 працэнтаў. За кошт паказчыкаў прадпрыемства нядрэнна выглядае і раён.
У гэтым годзе мы ў ліку нямногіх, хто выканаў даведзеныя паказчыкі: 104,3 працэнта пры заданні 102,2 працэнта.

Значны прырост дало нам і малако. Сярэдні надой на карову за мінулы год — 7316 кілаграмаў, што больш на 239 кілаграмаў, чым у 2017 годзе. Гэта трэці паказчык у вобласці і пяты ў краіне. У адкрытым акцыянерным таварыстве «Азярыцкі-Агра», вытворчым кааператыве «Першамайскі» ААТ «БелАЗ», на сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Шыпяны-АСК» атрымліваюць ад кожнай рагулі больш як восем тысяч кілаграмаў малака. Гэтыя гаспадаркі ў лідарах, якія забяспечваюць высокую прадукцыйнасць жывёлы. Што датычыцца аб'ёмаў малака, то першае месца належыць прыватнаму прадпрыемству ААТ «Смалявічы-Бройлер». Яно пабудавала новую ферму. Такога буйнога малочнатаварнага комплексу нідзе няма: ні ў вобласці, ні ў краіне. Тут можна размясціць статак у 4 тысячы галоў адначасова. Жывёла сканцэнтравана ў адным месцы, доіцца і даглядаецца па новых тэхналогіях, пры новых падыходах. У гаспадаркі ёсць чаму павучыцца. Хаця, на наш погляд, тут яшчэ шмат рэзерваў, якія б дазволілі прыбаўляць па прадукцыі жывёлагадоўлі. У раёне таксама нядрэнна пастаўлена вырошчванне цялушак, што дае магчымасць папаўняць дойны статак.

— Руслан Анфімавіч, у чым залог паспяховага развіцця жывёлагадоўлі?

На паў­ноч­най ус­кра­і­не го­ра­да рас­туць но­выя жы­лыя бу­дын­кі.

— У аснове — шмат фактараў. Гэта выкананне тэхналогій па вырошчванні і доглядзе статка, стварэнне нармальных умоў па ўтрыманні жывёлы, а таксама ўмоў працы для людзей. Значны ўплыў на прадукцыйнасць жывёлы аказвае добрая кармавая база. Мы не купляем кармы, а наадварот, кожны год прадаём. Да вырашэння наогул усіх пытанняў падыходзім комплексна. У нас створана каманда прафесійных кіраўнікоў, спецыялістаў, работнікаў. Усе працуюць добра, зладжана, таму ёсць і вынік. І мяркую, дынаміка захаваецца. Перадумовы, магчымасці для гэтага ёсць. У сельскай гаспадарцы задзейнічаны 5479 чалавек. Праўда, большая частка на птушкафабрыцы — каля 3,5. Дарэчы, сярэдняя заработная плата ў аграпрамысловым комплексе большая за тысячу рублёў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».