Вы тут

Карлюкевіч: Робячы па-старому, мы не зможам ствараць новую інфармпрастору


Учора ў сталічным Доме прэсы адбылася выніковая калегія Міністэрства інфармацыі. На ёй падводзілі вынікі 2018 года: што атрымалася добра, а што варта палепшыць. Гучала шмат цікавых ідэй пра тое, як удасканаліць медыйную прастору і ўмацаваць дабрабыт яе стваральнікаў.


Міністр інфармацыі Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ падрабязна расказаў пра заканадаўчыя акты, прынятыя ў медыйнай сферы летась, а таксама звярнуў увагу прысутных на неабходнасць інавацый:

— У частцы законатворчасці мы не можам збаўляць абароты і спыняцца на палове шляху. Варта не толькі назіраць за інфармацыйнай прасторай, але і ўдзельнічаць у ёй. Шмат залежыць ад новых формаў працы медыя... Робячы ўсё па-старому, мы не зможам стварыць новую інфармацыйную прастору. Згодна з новым заканадаўствам, з 1 снежня 2018 года можна рэгістраваць сеткавыя выданні, але пакуль гэтым правам скарысталіся толькі адзінкавыя рэсурсы. А хіба не гэты крок дазваляе стварыць асяроддзе новага характару, а дакладней займаць сваё месца ў асяродку, які ўжо існуе? Друкаваныя тыражы выданняў у дзесяць разоў большыя, чым колькасць наведванняў інтэрнэт-рэсурсаў гэтых выданняў. Навацыі і новая стылістыка змогуць прыйсці толькі тады, калі мы павялічым хуткасць, якая будзе спалучацца з прагрэсам і разуменнем таго, што за інтэрнэт-рэсурсамі — будучыня.

На калегіі згадалі шматлікія мерапрыемствы, што адбываліся ў мінулым годзе — выстаўку «СМІ ў Беларусі», Дзень беларускага пісьменства, фестываль «Славянскі базар у Віцебску» і шмат іншага. У сваю чаргу намеснік прэм'ер-міністра Ігар ПЕТРЫШЭНКА даў ацэнку якасці распаўсюджвання друкаванай прадукцыі:

— Трэба наладзіць кнігагандаль у інтэрнэце, у тым ліку выкарыстоўваючы сацыяльныя сеткі. Займіцеся сур'ёзна прапагандай кнігі. Трэба задзейнічаць такі інструмент, як сацыяльная рэклама на тэлебачанні, у метро, у сацыяльных сетках. Трэба выхоўваць свайго чытача. У тым ліку праз правядзенне кніжных выставак — новаўвядзенні сёлетняй Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу высока ацанілі многія госці. Варта выкарыстаць новыя формы правядзення і арганізацыі выставак, глядзець на замежны вопыт. Тым больш што на замежных выстаўках супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі бываюць даволі часта. Цікавы вопыт на шляху да лічбавання — адкрыццё новага разумнага павільёна «Белсаюздруку». Сучасныя тэхналогіі, камфортны асяродак для людзей — гэта выдатна. Аднак маштабы яго прасоўвання ў краіне даволі сціплыя. Трэба шукаць спосабы паскорыць гэты шлях.

Шмат увагі на сустрэчы было ўдзелена раённым выданням. Звярталася ўвага на патэнцыйную мультымедыйнасць раёнак. Шмат гаварылі і пра відавочную патрэбу забеспячэння жыллём супрацоўнікаў на месцах. Слушнымі прапановамі падзяліўся і галоўны рэдактар газеты «Навіны Камянеччыны» Віктар ДУЛЕВІЧ:

— Мы перайшлі на сучасны дызайн «Навін Камянеччыны» і цяпер адпавядаем еўрапейскім узорам. Для таго каб выжыць такому невялікаму выданню, мы адкрылі фотастудыю і цэнтр аператыўнай паліграфіі. Дадатковыя паслугі летась прынеслі нам у шэсць разоў больш сродкаў, чым у 2017 годзе. З-за гэтага стала магчымым падняць заработную плату супрацоўнікаў газеты на 40 працэнтаў і выйсці на новы ўзровень. Выданні павінны быць прадстаўлены і ў інтэрнэце. «Навіны Камянеччыны» чытаюць ва ўсіх сацыяльных сетках. Цяпер усім трэба працаваць нават не на сайт, а на сацсеткі і на месенджары — «Вайбер» і «Тэлеграм». Важна згадаць і пра маладых спецыялістаў і тых, хто адпрацаваў ужо 10 гадоў. Прапаную на заканадаўчым узроўні вырашыць, каб рэдакцыі ім аплачвалі 100 працэнтаў кошту арэнды жылля, калі мясцовыя ўлады не могуць выдзеліць арэндную жылплошчу.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Фота Андрэя САЗОНАВА

Загаловак у газеце: Новая медыйная прастора

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.