Вы тут

Сонца ўсё ярчэйшае і цяплейшае


Але ў першы дзень вясны чакаецца кароткачасовае пахаладанне.

На працягу тыдня ў нас будзе пераважаць няўстойлівае з павышаным тэмпературным фонам надвор'е, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень па паўднёва-заходняй палове краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Максімальная тэмпература паветра днём ад плюс 2 да плюс 8 градусаў. У сераду тэрыторыя нашай краіны апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла, а ўдзень максімальна атмасфера прагрэецца да плюс 6 градусаў.

Пераважна без ападкаў чакаецца ўначы на чацвер. Тады толькі месцамі па паўночным усходзе не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Удзень атмасферныя франты прынясуць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 3, а максімальная ўдзень чакаецца ў межах ад 2 да 8 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 10 градусаў.

Надвор'е пачне змяняцца ў пятніцу, 1 сакавіка. Да нас закіне атмасферныя франты, за якімі на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш халоднае паветра з поўначы Еўропы. Удзень месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. Днём чакаецца ад 2 марозу да плюс 5 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.