Вы тут

Мінералагічная выстава-кірмаш "Каменная казка" адкрыецца 26 лютага ў БДУ


На выставе ўвазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены калекцыі сонечнага бурштыну, кварца, лазурыту і чараіту, фантазійнай яшмы, афрыканскага малахіту і іншых мінералаў, аўтарскія работы з натуральных прыродных матэрыялаў майстроў і рамеснікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Рэспублікі Конга.


У рамках мерапрыемства пройдуць цікавыя сустрэчы з калекцыянерамі, навукоўцамі, супрацоўнікамі і студэнтамі геаграфічнага факультэта. Тыя, хто зацікавіцца таямнічым і займальным светам мінералаў, змогуць наведаць музей землязнаўства на геаграфічным факультэце БДУ. Таксама на выставе будзе працаваць лабараторыя “Юный геолаг”, дзе кожны ахвотны  зможа ўдакладніць сапраўднасць упрыгожванняў з асабістых “малахітавых скрыначак”, задаць пытанні спецыялістам, даведацца шмат цікавага. Будзе магчымасць не толькі дакрануцца да прыгажосці натуральнага каменя, але і набыць для сябе ўпадабаныя вырабы, знайсці свой талісман, сувенір ці кнігу, папоўніць уласную калекцыю або пачаць яе ствараць.

Выстава будзе працаваць у галоўным корпусе БДУ (праспект Незалежнасці, 4) да 2 сакавіка ўключна. Час работы выставы — з 11.00 да 20.00. Уваход свабодны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.