Вы тут

Цырымонія закрыцця ЧЕ па біятлону адбылася ў «Раўбічах»


Цырымонія закрыцця адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне адбылася сёння ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамляе БЕЛТА.


Па выніках спаборніцтваў былі разыграны 8 камплектаў узнагарод. Першае месца ў медальным заліку ў зборнай Швецыі, у актыве якой тры залатыя, два сярэбраныя і адна бронзавая ўзнагароды. Біятланісты Расіі сталі другімі (2 +2+1), на трэцім месцы Нарвегія (2+1+2). Беларусь з трыма ўзнагародамі на пятай пазіцыі.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) Івар Лехатан на цырымоніі закрыцця падзякаваў арганізатарам правядзення турніру, які на працягу пяці дзён карыстаўся папулярнасцю ў балельшчыкаў, якія запоўнілі трыбуны стадыёна.

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук адзначыў, што для Беларусі ацэнка правядзення чэмпіянату вельмі важная. "Біятлон - адзін з самых папулярных відаў спорту, у якім ёсць традыцыі, шматразовыя алімпійскія чэмпіёны, але самае галоўнае ёсць балельшчыкі, якія так шчыльна запаўнялі трыбуны спарткомплексу. Ацэнка Міжнароднага саюза біятланістаў для нас важная, бо Беларусі трэба будзе прыняць яшчэ этап Кубка свету ў 2022 годзе. На чэмпіянаце Еўропы нам удалося справіцца з умовамі надвор'я, падрыхтаваць і лыжню, і комплекс па самым высокім стандартам. Адзначу і дасягненні беларускіх біятланістаў. Асабліва мяне парадавала мужчынская каманда, якая падбіраецца да прызавых месцаў. Чакаем ад нашых страляючых лыжнікаў поспехаў ужо ў Эстэрсундзе, дзе ў сакавіку пройдзе чэмпіянат свету", - сказаў Сяргей Кавальчук.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.