Вы тут

Агенцтва тэлевізійных навін працягвае праект «Беларусь помніць»


Агенцтва тэлевізійных навін працягвае праект «Беларусь помніць», прысвечаны 75-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта серыя відэаролікаў, якія нагадваюць сучасным беларусам пра вядомых і невядомых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — тых, хто сваім гераізмам, а часта і цаной уласнага жыцця адстаяў для нашчадкаў мір...


Адметнасць гэтага праекта ў тым, што яго аўтары праз гістарычную рэканструкцыю, праз старыя фотаздымкі, узнагароды, лісты з фронту, нібыта кавалкі мазаікі, паказваюць успаміны асобных сем'яў — з якіх, у рэшце рэшт, складваецца маштабнае пано нашай агульнай памяці пра страшныя падзеі больш чым 70-гадовай даўніны. «У гэтым і была задумка, — згаджаецца куратар праекта, загадчык аддзела крэатыўнага планавання АТН Руслан Туркоў, — паколькі жывых сведак і ўдзельнікаў бітваў Вялікай Айчыннай застаецца ўсё менш, расказаць пра гэтых герояў з дапамогай іх дзяцей, унукаў і праўнукаў, якія разам з прафесійнымі акцёрамі ўзялі ўдзел у здымках і дапамаглі аднавіць пэўныя падзеі. Мы звярнуліся па дапамогу ў ветэранскую арганізацыю, дзе нам падказалі большасць герояў. Таксама пастараліся прадставіць розныя роды войскаў, каб гэтыя ролікі былі цікавыя і разварушылі памяць як мага большай колькасці людзей».

З восені мінулага года ў эфір ужо выйшла 5 ролікаў. Сярод герояў — удзельнік знакамітай бітвы на Курскай дузе танкіст Аляксандр Фень, зусім юная сястра міласэрнасці Зінаіда Корж, ваенурач Аляксандр Ключароў, выпрабавальнік сакрэтнай зброі «кацюша» Аляксей Разанаў, разведчык Мікалай Абядняк, які ў складзе штурмавой групы двое сутак трымаў плацдарм для наступлення асноўных сіл... На чарзе — шостая серыя, для падрыхтоўкі якой здымачнай групе давялося пабываць на ваенным аэрадроме ў Лідзе і аэрадроме ў Баравой, а ўспамінамі пра легендарнага лётчыка Леаніда Бяду падзяліўся яго сын, таксама Леанід. Усяго ж у праекце будзе 10 ролікаў-успамінаў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Памяць — жывая

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.