Вы тут

Савет Рэспублікі і 120-я брыгада падпішуць план аб узаемадзеянні


У сакавіку Савет Рэспублікі і 120-я гвардзейская механізаваная брыгада падпішуць план аб узаемадзеянні

З нагоды Дня абаронца Айчыны старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч наведаў 120-ю гвардзейскую механізаваную брыгаду імя Вярхоўнага Савета БССР, якая размяшчаецца ў сталічным мікрараёне Уручча.


— Мы ў Нацыянальным сходзе, у першую чаргу ў Савеце Рэспублікі, прынялі рашэнне заключыць свайго роду пагадненне з 120-й брыгадай. Яна носіць ганаровае імя Вярхоўнага Савета БССР. Нацыянальны сход, наш парламент, з'яўляецца яго правапераемнікам. Мы зараз сумесна з Міністэрствам абароны, камандаваннем брыгады распрацоўваем план узаемадзеяння, які дазволіць глыбей унікаць заканадаўцам у тыя пытанні, якімі жывуць Узброеныя сілы, і безумоўна падтрымліваць, у тым ліку маральна маладых хлопцаў, афіцэраў, якія прысвяцілі сябе службе Айчыне, — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Спікер верхняй палаты парламента прыняў удзел у святочным мітынгу, усклаў кветкі да мемарыяльнага комплексу «Героям 120-й дывізіі».

У размове з журналістамі Міхаіл Мясніковіч падзяліўся: на сваім вопыце ведае, што такое тэрміновая воінская служба і што значыць «хадзіць у ботах». Спікер Савета Рэспублікі служыў у танкавых войсках — 76-м гвардзейскім Аршанскім ордэнаў Суворава і Кутузава і Аляксандра Неўскага палку Паўночнай групы войскаў, што размяшчаўся ў Польшчы.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?