Вы тут

Камфорт і бяспека дзяцей — у прыярытэце


Такое меркаванне ў час асабістага прыёму грамадзян і прамой тэлефоннай лініі ў Смаргонскім райвыканкаме выказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, перадае БелТА.


Жыхары вёскі Карані Смаргонскага раёна расказалі, што прыгарадны аўтобус, які праходзіць праз населены пункт, не робіць у ім прыпынку. Дзеці вымушаныя пешшу ісці ў гарадскую школу. Адлегласць хай і не вельмі вялікая, але на аўтобусе ім дабірацца было б прасцей. «Дзеці — гэта святое. Іх бяспека і камфорт павінны быць у прыярытэце, мы павінны імкнуцца стварыць для іх максімальна зручныя ўмовы, у тым ліку на шляху ў школу і назад», — падкрэсліў Іван Лаўрыновіч. Мясцовым уладам дадзена даручэнне прапрацаваць пытанне з абавязковым выездам на месца.

Асобныя праблемы можна было б зняць пры належным і правільным інфармаванні. «А яшчэ важна заўсёды паставіць сябе на месца чалавека, паглыбіцца ў яго сітуацыю, пайсці, дзе гэта магчыма, насустрач, тады будзе паразуменне і давер да ўлады», — адзначыў памочнік Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.