Вы тут

Пройдзе больш за 400 мерапрыемстваў, прысвечаных бізнес-ініцыятывам


Адпаведны план правядзення стартап-мерапрыемстваў у Беларусі прадставіла Міністэрства эканомікі. Іх арганізацыяй зоймуцца 52 установы ў рэгіёнах і сталіцы.


Сярод прапанаваных для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў формаў — майстар-класы, стартап-школы, пітч-сесіі, мітапы, конкурсы бізнес-ідэй. Выканаўцамі мерапрыемстваў стануць сталічныя і рэгіянальныя ВНУ, каледжы і ліцэі, Інкубатар малога прадпрымальніцтва УП «УІН», ГА «Сетка бізнес-анёлаў», БРСМ і іншыя. Сустрэчы на працягу года пройдуць не толькі ў абласных, але і ў раённых цэнтрах краіны, напрыклад Капылі, Баранавічах, Оршы, Пружанах, Наваполацку, Салігорску.

Падтрымка стартап-руху вызначана важным кірункам у Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады, новай рэдакцыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», а таксама ў Дзяржаўнай праграме «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» на 2016—2020 гады.

«Практыка падрыхтоўкі штогадовых планаў правядзення стартап-мерапрыемстваў склалася з 2012 года і паспяхова зарэкамендавала сябе ў працэсе ўзаемадзеяння Мінэканомікі, аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама) з арганізацыямі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку і правядзенне стартап-мерапрыемстваў. Такое планаванне дазваляе арганізатарам стартап-мерапрыемстваў карыстацца арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падтрымкай мясцовых органаў улады», — адзначаецца ў паведамленні Мінэканомікі.

План мінулага года прадугледжваў толькі 274 мерапрыемствы, у 2019-м іх колькасць павялічылася амаль у 1,5 раза.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».