Вы тут

У сталічную галерэю прыехала экспазіцыя «Арт-Жодзіна»


Работы амаль трыццаці майстроў, змешчаныя ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», выкананыя ў розных жанрах і тэхніках, але аб'яднаныя адным — любоўю да горада, дзе аўтары жывуць і працуюць.


...Больш як дзесяць гадоў таму ў Мінску праходзіла Рэспубліканская мастацкая выстаўка, паводле матэрыялаў якой быў выпушчаны каталог «Жодзінцы». І вось цяпер яны вярнуліся зноў — з экспазіцыяй «Арт-Жодзіна», у якой адлюстраваны адметны погляд, асаблівасці менавіта жодзінскай мастацкай школы, стылістычныя і каларыстычныя пошукі яе нашчадкаў.

Жодзіна — гэта не толькі БелАЗы, гэта сціплая і кранальная прыгажосць малой радзімы, якую мясцовыя мастакі ўмеюць заўважаць літаральна паўсюль: ад маляўнічых пейзажаў у гарадскім парку ці на ўскраіне да партрэтаў сучаснікаў. Рэалізм і абстракцыя, зразумелая ўсім патрыятычная тэматыка, арнаментальная стылізацыя і тонкія намёкі сімвалізму — разнастайнасць работ, а іх прадстаўлена ў экспазіцыі больш за восемдзесят, насамрэч уражвае.

Як адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жодзінскага гарвыканкама Ірына Карповіч, такая выязная выстаўка — «першая, але не апошняя».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота Дзмітрыя ЕЛІСЕЕВА

Загаловак у газеце: Прыгажосць малой радзімы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?