Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Выйграў мільёны, але стаў чорнарабочым

У Вялікабрытаніі пераможца латарэі пратраціў мільёны фунтаў стэрлінгаў, застаўся без дома і машыны і вымушаны зарабляць на жыццё цяжкай фізічнай працай, паведамляе The Sun.

У 2002 годзе 19-гадовы Майкл Кэрал выйграў у латарэю 9,7 мільёна фунтаў стэрлінгаў (звыш 27 млн рублёў). Атрымаўшы грошы, малады чалавек кінуўся ў разгул. Ён выхваляўся, што траціць 10 тысяч фунтаў штодзень, раз'язджаў па вуліцах на «мерседэсе» з надпісам «Кароль гопнікаў» (Kіng of Chavs) і кідаў у прахожых фастфуд. Да 2012 года ад яго багаццяў нічога не засталося. «Мае мільёны выпарыліся ўсяго за дзесяць гадоў, — прызнаецца Кэрал. — У мяне няма ні дома, ні машыны, якія я мог бы назваць сваімі. Але я не шкадую, лёгка дасталася, лёгка і страцілася». Паводле яго слоў, ён стаў больш шчаслівым, калі зноў пачаў працаваць.

Цяпер былы мільянер жыве ў Шатландыі і працуе па 12 гадзін у дзень. «Цягаю 50-кілаграмовыя мяшкі з вугалем і сяку бярвёны, якія прадаюць на запраўках», — расказвае ён. Паводле яго слоў, з шасці гадзін раніцы да шасці гадзін вечара ён паспявае даставіць 150 мяшкоў вугалю. «Часам мне даюць некалькі фунтаў на гарбату, гэта даволі смешна», — кажа Кэрал.


Дзяўчына штрафавала хлопца за спазненні

Карыстальніца адной з сацсетак пачала спаганяць плату са свайго бойфрэнда за позняе вяртанне дадому. Сваёй гісторыяй яна падзялілася ў сеціве і выклікала шквал абурэння, піша The Daіly Star.

Пара жыве разам два гады. Раней дзяўчына была дамаседам, але пасля смерці маці пачала наведваць забаўляльныя ўстановы, дзе і пазнаёмілася са сваім хлопцам. Яна згадвае, што дапазна затрымлівалася ў барах, магла забыцца зарадзіць тэлефон, у выніку чаго малады чалавек не мог з ёй звязацца і выходзіў з сябе. Дзеля партнёра яна кінула піць і засяродзілася на доме, але тады «па нахіленай» пайшоў хлопец. «У яго з'явіліся новыя сябры, і цяпер ён затрымліваецца кожныя выхадныя да 3—5 раніцы, — скардзіцца яна. — Я хачу, каб у яго была асабістая прастора, таму што людзі гэтага заслугоўваюць. Але мяне ўсё яшчэ турбуюць падвойныя стандарты, якія ён усталяваў у нашых адносінах». Сужыцель не пайшоў дзяўчыне насустрач пасля яе просьбаў. Тады яна адважылася на крайнія меры і пачала яго штрафаваць за спазненне (калі не прыйшоў дадому да чатырох раніцы) на 50 долараў.

Не ўсе наведвальнікі сацсетак падтрымалі яе. Многія адзначалі, што такі спосаб не ўратуе іх адносіны.


Жанчына захацела ўжывіць сабе ў пяткі абцасы

Зорка знакамітага брытанскага рэаліці-шоу Bіg Brother Салі Эксл хацела змяніць форму пятак пры дапамозе пластычнай хірургіі, піша Daіly Maіl.

Жанчына разлічвала, што спецыяльныя імплантаты дапамогуць ёй стаць вышэйшай. Яна паведаміла вядомаму пластычнаму хірургу Тэры Дуброу, што такія аперацыі робяць у Карэі. Той запэўніў знакамітасць, што пятачных імплантатаў не бывае. «Калі б яны існавалі, думаеце, гэты малы побач са мной быў бы такім нізкім?» — пажартаваў ён з іншага вядучага, рост якога складае 155 сантыметраў. Эксл неаднаразова звярталася да дапамогі пластычных хірургаў, яна двойчы павялічвала грудзі і тры разы карэктавала форму носа. «Чым больш пластычных аперацый, тым больш у мяне чытачоў і гледачоў», — даволі проста тлумачыць яна.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Выйграў мільёны, але стаў чорнарабочым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».