Вы тут

Браканьер вылавіў амаль 2 сотні рыб і можа заплаціць за гэта 7 тыс. рублёў


У Кіраўскім раёне на рацэ Друць у непасрэднай блізкасці ад Чыгірынскага вадасховішча дзяржінспектары затрымалі жыхара райцэнтра з буйным, але незаконным уловам.


Нягледзячы на ​​тое, што само вадасховішча яшчэ пакрыта лёдам, рыбак-нелегал выбраў месца на рацэ каля ГЭС, дзе была адкрытая вада, і ўстанавіў там тры сеткі даўжынёй больш за 300 метраў. У іх патрапіла 173 асобіны рыбы -- густеры, ляшча, акуня і іншай. Усяго на 23 кілаграмы.

За здабычу рыбы сеткамі ў дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа. У парушальніка канфіскаваны лодка і аўтамабіль. Яму трэба будзе выплаціць каля 7 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.