Вы тут

Мясніковіч: Беларусь дасягнула сур'ёзных вынікаў у ваеннай бяспецы


Беларусь за гады свайго суверэнітэту дасягнула сур'ёзных вынікаў у забеспячэнні ваеннай бяспекі, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. Сёння ён прымае ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, у 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, перадае БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

"Наша краіна за гады суверэннага развіцця дасягнула сур'ёзных вынікаў у справе забеспячэння ваеннай бяспекі. Мы маем моцную армію, эфектыўныя Узброеныя Сілы, забяспечваецца пастаўка ў войскі сучаснага ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Сёння таксама адна з важнейшых задач - патрыятызм і самаадданае служэнне Радзіме ўсяго асабовага складу армейскіх і іншых вайсковых злучэнняў. Вернасць традыцыям для нас сёння - гэта далейшае павышэнне абараназдольнасці нашай дзяржавы", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. 

Ён адзначыў, што беларусы захоўваюць свяшчэнныя ідэалы. "Наш народ з'яднаны агульнай мэтай пабудовы моцнай дзяржавы. Сёння Беларусь - незалежная суверэнная еўрапейская дзяржава, якая адбылася, - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. - Узброеныя Сілы, якія з'яўляліся правапераемнікам Беларускай ваеннай акругі, па праву сталі дастойным наследнікам лепшых традыцый Савецкай Арміі, традыцый пакалення пераможцаў. 77 гадоў таму была сфарміравана 120-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада, у якой у гады Вялікай Айчыннай вайны восем ваеннаслужачых былі ўдастоены вышэйшага звання Героя Савецкага Саюза, пяцёра сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 11 тыс. ваеннаслужачых узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі. Брыгада прайшла свой баявы шлях ад Сталінграда да Эльбы". 

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што Нацыянальны сход і 120-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада плануюць падпісаць план узаемадзеяння. "Гэта дасць магчымасць заканадаўцам глыбей унікаць у тыя пытанні, якімі жывуць Узброеныя Сілы, і ў тым ліку падтрымліваць маральна маладых хлопцаў, афіцэраў, якія прысвяцілі сябе службе Айчыне. Я думаю, гэтай добры праект", - рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.